3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злачынствам нацыстаў няма і не можа быць апраўдання і даравання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 ліпеня на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У кожным беларускім горадзе, у кожнай вёсачцы жыве памяць аб нашых героях. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад сэрца да сэрца, звязваючы ўсіх нас жывой ніткай любові і вернасці Айчыне. Гэты парад - парад у іх гонар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнікамі парада сталі таксама ваеннаслужачыя з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. "Сёння мы пройдзем разам, таму што вынеслі з Вялікай Айчыннай вайны галоўны ўрок: нацызм - гэта абсалютнае зло. Злачынствам нацыстаў няма і не можа быць апраўдання і даравання. Ні тады, ні цяпер, ні ў будучым. Мы гаворым гэта тым, хто зноў сее варожасць, кідаючы яе зерні на нашы землі, хто гатовы ўцягнуць у новую крывавую бойню свае народы", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-