16 лістапада, Клімавічы /Кар. БЕЛТА/. Жыць у сельскай мясцовасці добра, выгадна і перспектыўна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наведваючы "Дажынкі", я шчыра радаваўся поспехам кожнай вобласці. Але пры гэтым уважліва вывучаў, што мы яшчэ можам зрабіць для людзей, як павысіць прывабнасць вёскі. Каб чалавек ведаў: жыць у сельскай мясцовасці добра, выгадна і перспектыўна, - сказаў Прэзідэнт. - А наогул, я вам скажу па-чалавечы, па-сялянску: ніхто нас нідзе не чакае. Там, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэта ж не я выдумаў. Давайце будзем ісці гэтым шляхам".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім даўнім тэзісе: лепш на палях працаваць на трактары, чым ваяваць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер многія хочуць мець свой дом у вёсцы. І ў той жа час у краіне нямала пустуючых дамоў. Больш за 1 тыс. з іх ужо прададзены жадаючым, 650 - за 1 базавую велічыню (1 БВ - Br40). У рэестры яшчэ 22 тыс. прапаноў.
"Актыўна прадаўжайце гэту работу без валакіты і бюракратызму, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Нішто не перашкаджае сёння купіць сорак сотак і стары дом. Не падабаецца - знось. Падабаецца - адрамантуй. Няхай будзе. Даглядай гэтыя сорак сотак, хто яго ведае, як жыццё складзецца. Мы ж беларусы, усё можа быць. І гэты кавалачак зямлі вас заўсёды будзе ратаваць. Будзе ўсё добра, як цяпер, і дзякуй богу. Унукі, дзеці прыедуць. Працэс пайшоў, але вельмі марудна. Хутчэй да нас нашы суседзі прыязджаюць. Цэняць нашу бяспеку, спакой і купляюць гэтыя кавалачкі зямлі".
Прыцягваючы да сябе спецыялістаў, сельгаспрадпрыемствы павінны прадастаўляць ім арэнднае жыллё, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "І гэты дом трэба дазволіць ім выкупляць гадоў праз 20", - перакананы ён.
Таксама неабходна падцягнуць да самага высокага ўзроўню дарогі, транспартнае забеспячэнне, магазіны, фельчарска-акушэрскія пункты. "У бліжэйшыя два-тры гады мы створым прывабную інфраструктуру для правядзення вольнага часу", - заявіў беларускі лідар.-0-