Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2024, 11:25

Лукашэнка запатрабаваў умацаваць пазіцыі Беларусі на расійскім рынку

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, 27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі: Дзмітрый Крутой, які ўзначальваў беларускую дыпмісію ў Расіі, быў назначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. А на яго месца ў Маскву Прэзідэнт вырашыў накіраваць міністра прамысловасці Аляксандра Рагожніка.
Такі кадравы выбар кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што ў асноўным перспектыва работы Беларусі з Расіяй - гэта тыя праекты, якія ляжаць у сферы прамысловасці. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Дзмітрый Крутой застаецца адказным за рэалізацыю дамоўленасцей па Расійскай Федэрацыі.

"Думаю, Аляксандр Мікалаевіч, мы яшчэ з вамі сустрэнемся неаднойчы для таго, каб абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашай дзейнасці на пасадзе пасла ў Расійскай Федэрацыі. Вам будзе прасцей у тым плане, што Дзмітрый працаваў ужо на гэтай пасадзе і, як я лічу, працаваў нядрэнна, і асвоіў тыя напрамкі работы, якім трэба будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу. Я вельмі спадзяюся, што мы будзем мець пашырэнне перш за ўсё па кааперацыйных пытаннях. Яны ляжаць у сферы прамысловасці. Тут павінны быць канкрэтныя рэзультаты", - паставіў задачу Прэзідэнт.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сітуацыя на расійскім рынку няпростая: канкурэнцыя тут застаецца вельмі высокай. "Ад гэтага нікуды не дзецца. Гэта было і будзе заўсёды. Але нам нельга страчваць на расійскім рынку свае пазіцыі. І гэта пытанне нумар адзін для вас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна ствараць і развіваць у Расіі свае мультыбрэндавыя і сэрвісныя цэнтры, гандлёвыя дамы. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё кааперацыйных сувязей і асваенне расійскай крэдытнай лініі для рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловасці.

Не менш важнае значэнне, адзначыў Прэзідэнт, маюць сувязі з расійскімі рэгіёнамі. "Трэба прадоўжыць гэта актыўнае супрацоўніцтва з рэгіянальнымі кіраўнікамі", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама нагадаў аб перспектыўных напрамках беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферах авіябудавання і атамнай энергетыкі, галіне даследавання космасу.
"Вельмі шмат канкрэтных праграм. Вы пасол на пасадзе віцэ-прэм'ера, таму гэта павышае ваш статус. Пасол быў спецыяльна павышаны да ўзроўню віцэ-прэм'ера, каб вы маглі сустракацца ва ўрадзе практычна з любым чыноўнікам, любым дзяржаўным служачым", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі