27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Рэспубліканскім педагагічным савеце, запатрабаваў радыкальна вырашыць праблему бюракратычнай пісаніны ў школах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую пазакласную работу, якую праводзяць педагогі і якая, паводле яго слоў, вельмі важная і патрабуе шмат часу. Разам з тым недапушчальна, калі пры гэтым настаўнік завалены бессэнсоўнай бюракратычнай пісанінай, якую потым ніхто не чытае.
"Я думаю, Андрэй Іванавіч (Іванец, міністр адукацыі. - Заўвага БЕЛТА), вы пасля гэтай размовы прымеце радыкальнае рашэнне. Настаўнік не павінен займацца нейкім барахлом, пісаць нейкія справаздачы, якія не патрэбны", - сказаў Прэзідэнт. І гэта яго сцвярджэнне зала падтрымала апладысментамі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што неаднаразова гаварыў аб недапушчальнасці такіх падыходаў. "Я больш на гэту тэму размоў чуць не павінен. Прыміце асабіста рашэнне", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да міністра адукацыі.-0-