27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская навука павінна накіраваць сілы і веды на рэалізацыю перспектыўных навукаёмістых праектаў, пры гэтым роля навукі вышэйшай школы павінна толькі ўзрастаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы шмат гаворым аб павышэнні якасці адукацыі. Вы бачыце, што гэта тэма не адыходзіць і з майго парадку дня, Прэзідэнта. Мы пастаянна абмяркоўваем гэта на нарадах па эканоміцы, развіцці навукі, сельскай гаспадаркі, рэгіянальнай палітыцы. Дарэчы, роля навукі будзе значна ўзмоцнена і павялічана літаральна з будучага года. Звышідэя, дасягненню якой падпарадкаваны ўсе рашэнні, прымаемыя на такіх нарадах, - развіццё прарыўных тэхналогій, адкрыццё новых галін. Для гэтага нам патрэбны кваліфікаваныя кадры, здольныя крэатыўна мысліць, вырашаць нестандартныя задачы, пераймаць перадавы вопыт, укараняць яго ў рэальную вытворчасць і сацыяльную сферу", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі вельмі сур'ёзна ўзяліся за навуку. Улады спрабуюць практычна на маршы пераарыентаваць работу Нацыянальнай акадэміі навук, накіраваўшы сілы і веды на рэалізацыю перспектыўных навукаёмістых праектаў.
"І роля навукі вышэйшай школы павінна толькі ўзрастаць. Яна з'яўляецца ключавым элементам навуковага патэнцыялу краіны. Размова ідзе аб пашырэнні магчымасцей для здольнай моладзі рэалізаваць сябе ў такой важнай для нас сферы. І гэтыя магчымасці не павінны быць сканцэнтраваны толькі ў сталіцы. Я вельмі спадзяюся, што вы мяне ў гэтым пачулі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вучоным трэба рыхтаваць змену, перадаваць свае веды нашай таленавітай, адоранай моладзі. Гэта маё жалезнае патрабаванне".-0-