Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 жніўня 2024, 13:59

Лукашэнка заклікаў новага віцэ-прэм'ера Каранкевіча не асцярожнічаць, бо спакойнага жыцця не будзе

Віктар Каранкевіч
Віктар Каранкевіч
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 12 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Віктара Каранкевіча на пасаду курыруючага прамысловую сферу віцэ-прэм'ера даў яму параду не асцярожнічаць на першым этапе работы, а адразу сур'ёзна брацца за справу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я толькі баюся, Віктар Міхайлавіч, што вы там з-за характару такога акуратнага і па маладосці неяк асцярожнічаць пачняце ў самым пачатку. Але вы павінны разумець, што спакойнага жыцця не будзе. Прамысловасць - гэта аснова краіны, эканомікі. Яна павінна даваць вынік", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асобна даручыў ужо экс-віцэ-прэм'еру і новаму кіраўніку Брэсцкай вобласці Пятру Пархомчыку ўвесці Віктара Каранкевіча ў курс спраў па пытаннях работы і задач, якія стаяць перад прамысловым комплексам краіны.

"Усё раскажам, усё пакажам. Што недарабіў, ён даробіць", - запэўніў Пётр Пархомчык.

"Як недарабіў? Значыць, гэта таксама на табе вісіць. Каб ты знайшоў час неяк і сваё месца ў тых пытаннях, якія засталіся недаробленымі", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі