9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў не эканоміць на зарплатах работнікаў, а шукаць шляхі зніжэння сабекошту прадукцыі па іншых напрамках. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мужыкі, не эканомце на зарплаце. Я не кажу, што "зряплату" плаціць. Але не эканомце на гэтым. Калі чалавеку трэба заплаціць - заплаціце. Працуйце, як у прыватнай кампаніі. Хоць я не думаю, што вас нешта стрымлівае. Будучы дырэктарам, у мяне гэтых праблем не было", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён заклікаў шукаць варыянты зніжэння сабекошту і прапанаваў эканоміць на перагонах уборачнай тэхнікі з поля ў машынны двор. "Убіраеце поле - 20 км ад машыннага двара. Адзін раз вы прыгналі - гэта 10 людзям месячная зарплата. Думайце, працуйце над сабекоштам. Але не эканомце на заработнай плаце", - даў параду кіраўнік дзяржавы.-0-