12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма заклікаў беларусаў талакой аднавіць пашкоджаныя лясы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыццё не дае нам магчымасці спачываць на лаўрах. Успомніце нядаўні ліпеньскі ўраган. Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на нашу Гомельшчыну. Моцна пацярпелі ў тым ліку і лясы. Іх трэба аднавіць. І я ўчора прапанаваў гэта зрабіць разам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што лес - гэта жыццё. "Давайце правядзём акцыю і высадзім новыя дрэвы на пашкоджаных участках. Зробім гэта разам, талакой, як заўсёды гэта было ў Беларусі", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.-0-