Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2024, 12:45

Лукашэнка заявіў, што з задавальненнем пабываў бы ў Антарктыдзе

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый заявіў, што з задавальненнем пабываў бы ў Антарктыдзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне цікава пачуць, што, пачынаючы ад кліматычных, экалагічных прагнозаў і заканчваючы вывучэннем біяразнастайнасці і асаблівасцей выжывання арганізмаў у суровым клімаце, мы маглі б у будучым выкарыстоўваць у навуцы і ў нашым жыцці. Вашы асабістыя ўражанні і гісторыі мне таксама цікавы. Край суровы, работа нялёгкая, ды яшчэ ўдалечыні ад дома доўгі час. Думаю, вам ёсць што расказаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы Прэзідэнт падзяліўся і асабістым: "Я з вялікім, калі вось так падумаць, задавальненнем пабываў бы на гэтым полюсе нашай планеты. Можа, калі-небудзь мы там з вамі і сустрэнемся. І больш дэталёва не толькі абмяркуем, але, як у народзе кажуць, памацаем усё, што там існуе і да чаго можна дабрацца".
"Дзякуй вам за тое, што вы, зацікаўленыя людзі, разумныя людзі, праніклі ў самыя-самыя таямніцы нашай планеты і спрабуеце гэта прыўнесці ў наша жыццё", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, у пачатку года Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у мерапрыемстве па ўводзе ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу на станцыі "Усход" у Антарктыдзе. Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі. Тады кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў свайму расійскаму калегу наведаць Антарктыду.

"Можа, калі-небудзь махнём? Цікава", - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

"Так, добра", - адказаў яму Уладзімір Пуцін.

Звяртаючыся ж да палярнікаў, Прэзідэнт Беларусі адзначыў складаныя ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, і нават маршрут да станцыі вельмі доўгі і складаны: "Вы здзяйсняеце подзвіг. Мы вамі ганарымся. Дзякуй вам вялікі. Мы, беларусы, будзем больш актыўна ўключацца ў гэтыя працэсы. Жывіце дружна. Мы - браты, нам дзяліць няма чаго. Уклад у навуку павінен быць як з боку Расіі, так і Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі