12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не абмяркоўваў з Кітаем змякчэнне міграцыйнай палітыкі адносна Польшчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, што пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яны там круцяць-верцяць: "Вось, кітайцы Лукашэнку прымусілі, каб ён змякчыў палітыку адносна Польшчы". З Кітаем мы не абмяркоўвалі нават гэтыя тэмы. Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ніколі не скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі. Кітайцы разумныя кіраўнікі - і людзі, і спецслужбы. Яны ведаюць, у чым прычына. Але галоўнае, я вам клянуся, мы ніколі гэту тэму з Кітаем не абмяркоўвалі", - заявіў беларускі лідар.
Што датычыцца змяншэння апошнім часам патоку бежанцаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз беларускую граніцу, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў гэта дзеяннямі самога беларускага боку. "Тое, што туды менш ідуць сёння бежанцаў, як яны ўчора заявілі, у два разы менш, ну, слухайце, нучаго сабачыцца ўвесь час з імі. Я ўжо гавару: ну добра, давайце папярэджваць афганцаў. Гэта ж афганцы, іракцы і сірыйцы бягуць. Нават з Афрыкі людзі праз нас спрабуюць у Германію прайсці. Нават не ў Польшчу. Палякі на гэтым, кіраўніцтва, зараблялі грошы - карупцыя там працвітала, - сказаў Прэзідэнт. - Я гавару: добра, давайце папрацуем з сірыйцамі, з афганцамі. Вось нядаўна сустракаўся з дзяржсакратаром (Савета бяспекі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), абмяркоўвалі пытанні".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён даручыў папярэджваць бежанцаў, каб яны не ехалі сюды ў спробах трапіць у Еўрасаюз. "Ну заб'юць проста. Інакш кажучы, мы пачалі за іх (за Польшчу і Еўрасаюз у цэлым. - Заўвага БЕЛТА) працаваць у Афганістане, там, дзе людзям цяжка. Таму стала менш людзей на граніцу ісці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца пабудаванай Польшчай на граніцы з Беларуссю агароджы, Прэзідэнт нагадаў, што папярэджваў польскі бок, каб яны не рабілі гэтага. "Гэта глупства ў сучасным свеце. Каб пераадолець агароджу, мы інфармацыю гэту маем, мігранту трэба 4 мінуты. Навошта пабудавалі? Мільёны долараў уклалі, параскрадалі палавіну. Вось што трэба палякам давесці. Час нас рассудзіць", - дадаў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па тэме міграцыі не толькі з Польшчай, але і з Еўрасаюзам раней існавала нармальнае супрацоўніцтва. Беларусь з аднаго боку фактычна абараняла ЕС ад патоку мігрантаў, а той бок, у сваю чаргу, дапамагаў фінансава, укладаўся ў будаўніцтва цэнтраў часовага ўтрымання. Аднак затым супраць Беларусі былі ўведзены санкцыі. "І вы чулі, я адкрыта сказаў, што ніякага супрацоўніцтва і тут не будзе, мы вас абараняць не будзем. Чаму мы павінны абараняць вас з пятлёй на шыі? У чым я не меў рацыі? Цяпер яны прад'яўляюць нам нейкія прэтэнзіі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адна тэма для крытыкі беларускага боку - правы чалавека. І тут Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на дзеянні самой Польшчы: "Якія правы чалавека? Вы забіваеце людзей. Нахабна забіваюць гэтых мігрантаў, якія цераз агароджу пералезлі, падкоп там арганізавалі. Яны іх забілі і нам цераз граніцу выкінулі. Або паўмёртвых, або мёртвых. Мы іх лечым за свой кошт, ратуем гэтых людзей. Якія правы чалавека, якія прэтэнзіі вы да нас прад'яўляеце, калі вы пазбаўляеце галоўнага права людзей - жыць?"-0-