21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на запатрабаванасць рабочых прафесій і адзначыў, што не бачыць праблем у распаўсюджванні блогерства. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "МАЗ" і прадпрыемстваў холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У пытанні кіраўніку дзяржавы была выказана занепакоенасць наконт зніжэння папулярнасці рабочых прафесій сярод моладзі. Многія з прадстаўнікоў падрастаючага пакалення імкнуцца стаць блогерамі, пайсці ў ІТ, замест таго каб асвойваць такія спецыяльнасці, як, напрыклад, электрагазазваршчык. Прэзідэнта спыталі, ці не прывядзе гэта да вялікага дэфіцыту спецыялістаў рабочых прафесій.
"Насцярожанасць такая ёсць", - адказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што апошнім часам, напрыклад, на рынку ўзрастае патрэбнасць у зваршчыках, іншых рабочых спецыяльнасцях. Праблема дэфіцыту такіх работнікаў ужо адчуваецца даволі востра ў шэрагу дзяржаў. У Беларусі сітуацыя ў гэтым плане пакуль адносна стабільная, хоць некаторыя працэсы, якія насцярожваюць, усё ж праяўляюцца.
Што датычыцца папулярнасці блогерства ў моладзі, то, паводле слоў Прэзідэнта, трэба разумець: гэта сфера не бязмежная і далёка не ўсе могуць зачапіць і ўтрымаць аўдыторыю. "Вось гэтыя "інтэрнэт-сядзячыя", блогеры і іншыя - яны займаюцца гэтай справай, пакуль на іх ёсць попыт. Вы думаеце, кожны дзень блогеры растуць і растуць? Не. Дзясятак пайшло - двое прыйшло. На іх ёсць попыт, яны нечага пішуць, малююць, што цікавіць нас - мы заглянулі, у іх прагляды павялічыліся, яны з рэкламы атрымліваюць. Калі іх не чытаюць, яны сыходзяць, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Іх не будзе больш, чым мы (аўдыторыя, гледачы. - Заўвага БЕЛТА) запатрабуем".
Як заўважыў Прэзідэнт, ёсць прапановы, каб неяк рэзка з боку дзяржавы адрэагаваць і пераарыентаваць сітуацыю.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу, што цяпер, вядома, у краіне патрэбны перш за ўсё спецыялісты для рэальнага сектара эканомікі, як, напрыклад, калектывы МАЗа і канцэрна "БЕЛАЎТАМАЗ", якія ствараюць рэальны прадукт. Але нейкіх канкрэтных рашэнняў па акрэсленай тэме пакуль няма. Хоць Прэзідэнт не аднойчы падкрэсліваў неабходнасць актыўнага прыцягнення да працы тых, хто не працуе. А такіх да гэтага часу нямала нават у Мінску. "Нам трэба разабрацца з гэтымі абуральнымі момантамі", - сказаў ён.
Акрамя таго, ёсць патэнцыял для прыцягнення на рынак працы мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь. Але тут павінна быць вельмі ўважлівае стаўленне з боку работадаўцаў. "Вы бярыце іх на работу, але з кадравікамі прапрацуйце кожнага, вы за іх будзеце несці адказнасць, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Я не супраць, няхай людзі прыязджаюць, працуюць".
Вяртаючыся да размовы пра блогераў, Прэзідэнт сказаў, што ўсё, што датычыцца блогерства, - гэта невялікая для Беларусі праблема. Многія блогеры, напрыклад, прынялі ўдзел у "Марафоне адзінства", з'яўляюцца ў эфіры дзяржСМІ і нават са здзіўленнем для сябе па-новаму адкрываюць Беларусь і яе патэнцыял. "Нармальныя людзі. Яны глядзяць на ваш аўтобус, гавораць: "Дык гэта мы робім?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
З улікам усяго сказанага ён не лічыць патрэбным на гэтым этапе прымаць якія-небудзь забаронныя меры.
"Забараніць - яно проста: забараніў - сяджу, радуюся. Забароны заўсёды не на карысць. Трэба перамагчы. Трэба даказаць, што мы лепш. Калі пра нас дрэнна пішуць, нам трэба паказваць сваё, добрае, як мы робім на "Марафоне адзінства". Гэта цяжэй, але важней. Гэта будзе ў сэрцы і ў галаве кожнага чалавека", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт заявіў аб рашучасці прыняць усе неабходныя меры, калі гэта датычыцца бяспекі, захавання краіны.
"Але цяпер гэта не трэба, няма такой неабходнасці. Многія, я чытаю, пішуць, асабліва нашы гэтыя ачумелыя за мяжой: "Вось, ён тут перад выбарамі, у выбары хоча закрыць інтэрнэт". Я пачынаю абзвоньваць адказных, членаў урада: "Вы, можа, недзе нешта там языком ляпнулі?" - "Не. Мы не маем права". Я гавару: "Глядзіце, без майго ведама гэтага не рабіце", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ніколі не думалі аб гэтым. Хочаце ў інтэрнэце - сядзіце там. Тым больш 50 працэнтаў інтэрнэту, а можа і больш, - гэта ж карысць", - дадаў Прэзідэнт.-0-