27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў аб спробах дыскрэдытаваць беларускую сістэму адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нядзіўна, што на нас нарастае націск звонку. Усе спробы дыскрэдытаваць беларускую сістэму адукацыі мы бачым. Але ў мяне ўзнікае толькі адно пытанне пры гэтым: калі мы так дрэнна вучым, то навошта ганяцца за нашымі выпускнікамі, навошта іх цягнуць туды да сябе? Адказ відавочны. Маладыя нашы суседзі - літоўцы, латышы, палякі, эстонцы - ужо даўно шукаюць шчасця ў еўропах і за акіянам. Цяпер гэтым суседзям і іншым патрэбны нашы дзеці", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, для Беларусі гэта выклік і менавіта сістэма адукацыі павінна на яго адказваць. "Гэта імператыў. І адначасова напрамак для нашай з вамі работы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-