Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня на сустрэчы з даверанымі асобамі заявіў аб неабходнасці вызначыцца з запрашэннем на выбары заходніх наглядальнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба з Цэнтральнай камісіяй яшчэ раз сустрэцца і вызначыцца, ці будзем мы запрашаць гэтых іншаземцаў (заходніх наглядальнікаў. - Заўвага БЕЛТА) на выбары. Усе гавораць, ды не трэба, яны зразумела што скажуць. Не ведаю. Я думаю, што ёсць і іншы пункт гледжання. Прыедуць - няхай едуць гэтыя ўсе заходнікі. Не прыедуць - значыць, не прыедуць, гэта іх права. Я думаю, што ў цяперашняй кампаніі, зыходзячы з таго, што адбываецца, трэба сур'ёзна падумаць, ці ёсць сэнс нам ад чагосьці адмаўляцца. Прыходзьце - глядзіце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што, хутчэй за ўсё, заходнія наглядальнікі прыедуць на выбары з падрыхтаванымі ўжо заявамі: усё дрэнна, канкурэнцыі не было, не было шоу, як, напрыклад, у ЗША.

"Не стралялі, ні ў вуха не трапілі, ні ў галаву, барані божа, і гэтак далей - значыць, дрэнна. Але вы зразумейце, гэта ж не тыя, хто камандуе (камандуюць спецыяльныя цэнтры прыняцця рашэнняў). Людзі, якія прыедуць, - усё ж такі нешта чалавечае ж у іх ёсць. Яны ж будуць бачыць рэальную карціну ў Беларусі. Так, у іх гэта шоу. У нас не, у нас выбары - сур'ёзнае мерапрыемства. Паверце, калі б трэба было правесці ў выглядзе шоу, мы такое арганізавалі б, што тут грымела б уся краіна. Але потым па інерцыі гэты гром пакоціцца аж да ліпеня-жніўня, ніхто ж працаваць не будзе. А ў нас сітуацыя не тая, каб адпачываць. Час няпросты, вельмі няпросты", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-