25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер, калі рызыкі і пагрозы ў свеце толькі ўзрастаюць, добра відаць крызіс у рабоце спецслужбаў многіх краін. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер, калі ў свеце поўна гарачых канфліктаў, калі мяняецца архітэктура бяспекі, а рызыкі і пагрозы толькі ўзрастаюць, добра відаць крызіс і ў рабоце спецслужбаў многіх дзяржаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што толькі за гэты год у ЗША неаднаразова рабілі замах на экс-прэзідэнта і ўдзельніка цяперашняй электаральнай гонкі Дональда Трампа, а ў прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца ўсадзілі некалькі куль на мітынгу, прычым у прысутнасці асабістай службы аховы.
"Таму самая вялікая каштоўнасць Службы бяспекі - воінскі калектыў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што супрацоўнікі СПБ - гэта не проста прафесіяналы, як паказалі мінулыя 30 гадоў. "Вы павінны быць рэзервам для любых галін, не толькі ваенных. І прадаўжаеце служыць краіне і народу нават пасля звальнення ў запас. У розных арганізацыях. Выдатна зарэкамендавалі сябе на адказных дзяржаўных пасадах, у тым ліку высокіх. Так будзе і далей", - заявіў беларускі лідар.
"Ды і ў цэлым, мне здаецца, няма такой работы, з якой не справіўся б наш супрацоўнік, былы або дзеючы. Праўда, кажуць, былых жа не бывае. Я ўсім вам за гэта ўдзячны. Як Прэзідэнт і як чалавек, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я абсалютна перакананы, вы і далей з гонарам будзеце несці высокае званне супрацоўніка Службы бяспекі і што Беларусь заўсёды будзе пад вашай надзейнай абаронай. Час выбраў нас не выпадкова".
Прэзідэнт падзякаваў за службу ўсім ветэранам і цяперашнім ваеннаслужачым, уручыўшы супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся, дзяржаўныя ўзнагароды. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў. А іх родным - шчасця, невычэрпных душэўных сіл і цярпення, бо многія перамогі куюцца ў тым ліку і ў тыле, заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Павіншаваўшы ваеннаслужачых, Прэзідэнт звярнуўся да іх з наказам: "У вас павінна быць дакладная арганізацыя, дысцыпліна і сістэма. Калі ў нечым у вас няма сістэмы, вы яе стварыце. Але сістэма павінна быць заўсёды. Каб было відаць, што гэта афіцэры самага элітнага падраздзялення ў нашай краіне. Дакладнасць і сістэмнасць, прадуманасць - гэта галоўнае ў вашай службе".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што супрацоўнікі Службы бяспекі - самыя падрыхтаваныя байцы з выдатнай фізічнай падрыхтоўкай і дасканалым валоданнем зброяй. "Але перш, чым ісці, бегчы, страляць, вы павінны думаць. Вы павінны думаць і выбудоўваць дакладную сістэму. У гэтым адрозненне вас ад звычайных ваенных", - яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Я нездарма сказаў, што былых супрацоўнікаў Службы бяспекі, спецпадраздзяленняў не бывае. Вы да канца свайго жыцця, як і Прэзідэнт, павінны быць у страі. Таму тыя, хто завяршае або завершыць у будучым сваю частку жыцця ў ваенных адносінах, лепшыя з лепшых з вас будуць накіраваны на працоўны грамадзянскі фронт, дзе вы будзеце выконваць сваю місію. Заўсёды да гэтага сябе рыхтуйце, - дадаў Прэзідэнт. - А калі нехта вырашыць застацца ваенным, я буду гэта толькі вітаць".
Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Дзмітрый Шахраеў у сваю чаргу падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку, якая аказваецца падраздзяленню, і ўручыў кіраўніку дзяржавы юбілейны медаль у гонар 30-годдзя Службы бяспекі.-0-