Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2024, 19:11

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці пачаць канструктыўны дыялог з суседзямі на Захадзе

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, заявіў аб гатоўнасці пачаць канструктыўны дыялог з краінамі-суседзямі на Захадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па-ранейшаму гатовы пачаць канструктыўны дыялог з нашымі суседзямі на Захадзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Умовы нашы простыя: паважанне суверэнітэту Беларусі, нацыянальных традыцый, нашай гістарычнай памяці і выбару беларускага народа".

Прэзідэнт падкрэсліў, што палітыка санкцыйнага прымушэння робіць Беларусь толькі мацнейшай, а ў свеце ёсць вялікая колькасць краін, якія гатовы з намі не толькі працаваць, але і развіваць партнёрскія, дружалюбныя, саюзніцкія і ўзаемавыгадныя адносіны, у аснове якіх - давер да Беларусі як да партнёра, паважанне яе паслядоўнай пазіцыі, прызнанне якасці ўсяго, што тут робіцца.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь змагла пабудаваць эканоміку са значным запасам трываласці, таму краінай немагчыма маніпуляваць. "Ну, а калі нейкіх магчымасцей пакуль няма, дык і на Захадзе свет клінам не сышоўся. Ёсць сябры і ў іншых частках свету", - сказаў Прэзідэнт. Менавіта на Усходзе цяпер фарміруецца стваральны парадак дня - эканамічны, міжнародны, светапоглядны. Там і ў прамым, і ў пераносным сэнсе ўзыходзіць сонца, заўважыў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі