Фота з архіва
24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Заходнікі ўжо больш хочуць, каб Украіна села за стол перагавораў з Расіяй, чым сам Уладзімір Зяленскі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю журналістцы УДТРК Вользе Скабеевай на палях саміту БРІКС у Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што сёння сітуацыя па пытанні мірных перагавораў ужо крыху памянялася. "Помніце, мы раней гаварылі, што мір будзе тады, калі захочуць англасаксы або захоча Амерыка з тымі натаўцамі, якія Украіну падтрымліваюць. Сёння ўжо не зусім так. Гэтыя разумеюць, што ўсё - крах. Упёрся Зяленскі. Націскаць залішне яны на Зяленскага не могуць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды гаворым: ну што тут націскаць - не пастаўляйце зброю, не давайце грошы і іншае. А гэта іх аблічча. Захад не можа страціць аблічча - не даць зброю, не даць грошы. Пасля ўцёкаў з Афганістана гэта ўжо будзе канец, ім ужо ніхто верыць не будзе. Яны не хочуць страціць аблічча".
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяпер ёсць магчымасць для перагавораў. "І, мне здаецца, трэба сесці за стол перагавораў. І план будзе выпрацаваны мірнага ўрэгулявання або заканчэння вайны толькі за сталом перагавораў. Украіна - Расія", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што сёння сітуацыя па пытанні мірных перагавораў ужо крыху памянялася. "Помніце, мы раней гаварылі, што мір будзе тады, калі захочуць англасаксы або захоча Амерыка з тымі натаўцамі, якія Украіну падтрымліваюць. Сёння ўжо не зусім так. Гэтыя разумеюць, што ўсё - крах. Упёрся Зяленскі. Націскаць залішне яны на Зяленскага не могуць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды гаворым: ну што тут націскаць - не пастаўляйце зброю, не давайце грошы і іншае. А гэта іх аблічча. Захад не можа страціць аблічча - не даць зброю, не даць грошы. Пасля ўцёкаў з Афганістана гэта ўжо будзе канец, ім ужо ніхто верыць не будзе. Яны не хочуць страціць аблічча".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на Захадзе ўжо хочуць, каб Зяленскі сам згадзіўся сесці за стол перагавораў. "Яны ўплываюць на яго, але не пераціскаюць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"І калі ўступаць тэрыторыі, то павінна быць рашэнне Украіны і іх. Вось у гэтым плане я ўпэўнены, што такі пералом у свядомасці, крэн ужо адбыўся. Заходнікі больш хочуць, каб Украіна і Зяленскі селі за стол перагавораў з Пуціным і з Расіяй, чым сам Зяленскі", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.