2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаду проста не цярпіцца ўцягнуць Беларусь у ваенныя разборкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславам Валодзіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і сітуацыі вакол Беларусі.
"Шмат пытанняў. І агульных пытанняў, якія нам трэба вырашаць. Думаю, вы ў тэме і бачыце, што адбываецца вакол Беларусі. Нас уцягнуць у разборкі ім проста не цярпіцца. Для таго, каб расцягнуць нас па гэтай граніцы, зрабіць немагчымым наш супраціўленне і давесці эскалацыю да такой ступені, што ўвесь свет уздрыгне. Вельмі сур'ёзная сітуацыя, і расслабляцца нам ні ў якім выпадку нельга", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-