13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За кошт Украіны і Беларусі ЗША хочуць вырашыць праблему з Расіяй і Кітаем. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час мерапрыемства старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Ватра" Уладзіслаў Кадзіра заўважыў, што беларусы і ўкраінцы сумесна прайшлі вялікі гістарычны шлях. Паводле яго слоў, гэта дае ўсе падставы сцвярджаць, што іх адзінства не можа быць разбурана.
"Як жа можна апраўдаць каварныя намеры, нацягнуць калючы дрот паміж сэрцамі беларусаў і ўкраінцаў, якіх звязвае шматвяковая гісторыя, моўная роднасць, штодзённая жыццёвая практыка і, асабліва, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне? Мы сёння заклікаем усе сусветныя ўрады спыніць канфлікты, не дапусціць вырошчвання ідэй чалавеканенавісніцтва, спыніць ганенні на людзей па моўнай прыкмеце, па расавай прыналежнасці, па нацыянальнай прыкмеце", - падкрэсліў Уладзіслаў Кадзіра.
Кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на гэту заяву, падрабязна расказаў аб перадгісторыі канфлікту Расіі з Украінай, адзначыўшы, што робіць усё магчымае, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў гэта процістаянне і закончыць вайну ў рэгіёне.
Прэзідэнт таксама выказаўся аб геапалітычнай сітуацыі: "Не дай бог зменіцца ўлада (для Украіны не дай бог) у Амерыцы, яны скажуць: "Мы вас не ведаем". Я і Валодзю Зяленскаму аб гэтым гаварыў: "Валодзя, прыйдуць новыя людзі і ў Еўрасаюзе, і там - праблем будзе шмат, шмат што зменіцца. Яны пра цябе забудуць". Я з Пуціным доўга на гэту тэму гаварыў. Ён мне гаворыць: "Перадай яму, я гатовы".
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што да пачатку цяперашняга ўзброенага процістаяння Расія была гатова дапамагчы Украіне ў аднаўленні рэгіёнаў. Аб гэтым яму заяўляў расійскі лідар. "Я пабег, як сабачка, да іх, паклікаў Парашэнку на Прыпяць, мы з ім сустрэліся. Зяленскаму аб гэтым гаварыў. "Не!" А чаму? Не дурні ж. Амерыканцы штурхалі: ім трэба за наш кошт вырашыць праблему з Расіяй, а потым з Кітаем разабрацца. Яны за кошт гэтага жывуць. Калі яны не вырашаць пытанне з намі, Расіяй і Кітаем (з Іранам цяпер ужо і іншае), яны багатымі не будуць. Яны друкаваць сваю валюту не змогуць: новая з'явіцца", - перакананы кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, сёння ўсе краіны ўбачылі, кім на самай справе з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі і якія мэты ставяць. "Свет цяпер прыйшоў у такое варушэнне, свет настолькі нестабільны, што ні я, ні вы не можаце прадказаць, што будзе заўтра. Таму трэба супакоіцца. Нашымі рукамі нас будуць забіваць (гэта і робяць), таму трэба спыніцца. Нам уцягвацца ў гэту бойню не трэба, таму што будзе нялёгка. Хоць некаму гэта вельмі-вельмі патрэбна. Нам трэба вытрымаць, трэба вытрываць. Галоўнае, каб нашы людзі разумелі, што гэта няпроста цяпер", - дадаў беларускі лідар.-0-