Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2024, 15:04

Лукашэнка выказаўся пра "шаленства" Захаду і іх вяртанне да нацысцкай ідэалогіі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" выказаўся наконт заходняй ідэалогіі, якая апошнім часам імкнецца да нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час размовы з журналістам размова зайшла пра нядаўняе рашэнне бундэсвера ўключыць афіцэраў, якія служылі ў вермахце, у спіс прыкладаў для цяперашніх ваенных Германіі. "Яны там вывалілі аж на ўзроўні бундэсвера некаторыя рэчы. Страшна чытаць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што для любой дзяржавы характэрна наяўнасць ідэалогіі. Вось толькі на Захадзе, паводле яго слоў, не знайшлося нічога лепшага, чым нацызм, у той час як у Беларусі і Расіі абапіраюцца на свае традыцыі і слаўнае мінулае.

"Яны вырашылі вярнуцца да нацысцкай ідэалогіі. А нам не трэба нікуды вяртацца. Наша сёння ідэалогія... Яна заснавана на векавым падмурку, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Ні Пуцін, ні я, мы нічога не прыдумалі, калі гаворым аб традыцыйных каштоўнасцях. Гэта было заўсёды".

"Таму нам не трэба на іх глядзець і баяцца, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - У іх трэба браць лепшае, тое, што нам выгадна. Я раю на гэта шаленства проста не звяртаць увагі. Можна недзе праз коску, як прыклад прыводзіць вар'яцтвы гэтага Захаду і Еўрапейскага саюза і тое, да чаго яны могуць давесці сваіх сатэлітаў, якія не адыгрывалі ў гісторыі і не адыгрываюць сёння ніякай ролі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі