Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 жніўня на Рэспубліканскім педагагічным савеце, абазначыў праблему недапушчальных адносін да выпускнікоў, якія прыбываюць на рабочае месца па размеркаванні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мне паступае інфармацыя аб недапушчальных адносінах да выпускнікоў, якія прыбылі да вас па размеркаванні, - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да заказчыкаў кадраў. - Часта іх прымушаюць выконваць работу, якая наогул не патрабуе кваліфікацыі. І гэта я яшчэ мякка выказаўся".

Аналагічная сітуацыя, паводле слоў Прэзідэнта, з жыллём, калі ўмовы пражывання толькі з вялікай нацяжкай можна назваць здавальняючымі. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў жыллёвай палітыцы дзяржавы ўзяты курс на пераважнае будаўніцтва арэнднага жылля. "Калі ВНУ, школе, каледжу, заводу, фабрыцы патрэбны людзі, мы ім акажам падтрымку ў будаўніцтве жылля. Яны (установы і прадпрыемствы. - Заўвага БЕЛТА) павінны мець магчымасць прапанаваць тым людзям, якія хочуць у іх працаваць, у тым ліку і жыллё", - растлумачыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў выкараніць практыку, калі асобныя кіраўнікі прадпрыемстваў кожныя два гады просяць новага спецыяліста ўзамен таго, які адпрацаваў па размеркаванні. "Гэта абсалютна недапушчальна!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даручыў аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму і ўраду яшчэ раз вярнуцца да гэтага пытання.-0-