Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2024, 13:33

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Беларусі Васіля Равякі

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Героя Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдата сельскагаспадарчых навук, старшыні праўлення СВК "Прагрэс-Верцялішкі" Васіля Равякі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Беларусі, вопытнага кіраўніка, гаспадарніка і выдатнага дзяржаўнага дзеяча Васіля Афанасьевіча Равякі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Васіль Афанасьевіч - яскравы прыклад доблеснай працы і адданага служэння Радзіме. Яго шматгадовая дзейнасць была непарыўна звязана з развіццём і поспехамі айчыннага аграрна-прамысловага комплексу, забеспячэннем харчовай бяспекі краіны, стварэннем дастойных умоў для жыцця людзей у вёсцы.

Ён заўсёды вызначаўся ініцыятыўнасцю, любоўю да роднай зямлі, павагай да чалавека працы, высокімі маральнымі прынцыпамі і шчырым імкненнем умацоўваць аўтарытэт беларускай дзяржавы.

"Светлая памяць пра Васіля Афанасьевіча на доўгія гады захаваецца ў гісторыі краіны, сэрцах і справах сучаснікаў", - гаворыцца ў спачуванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі