1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Швейцарыі з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Беларусы і швейцарцы аднолькава ставяцца да неабходнасці падтрымання міру, выступаюць за аднаўленне ўстойлівага і справядлівага светапарадку на аснове норм і прынцыпаў міжнароднага права", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Мінск заўсёды гатовы падтрымаць дыпламатычныя ініцыятывы Берна па вырашэнні спрэчных сітуацый у Еўропе, заснаваныя на роўнасці і непадзельнай бяспецы.
"Спадзяюся, што швейцарскім уладам хопіць палітычнай мудрасці і характару, каб захаваць унікальны нейтральны статус сваёй дзяржавы ў міжнародных справах, абапіраючыся на ўласныя інтарэсы і волю сваіх жыхароў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму шматнацыянальнаму народу Швейцарыі мірнага неба, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-