30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Той, хто валодае высокім званнем вучонага, павінен быць самым актыўным правадніком дзяржаўнай пазіцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 ліпеня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кажуць, што навука не мае айчыны. Але вучоныя нараджаюцца, вучацца і дасягаюць пэўных вышынь, з'яўляючыся грамадзянамі сваёй краіны. Большасць вялікіх вучоных - сапраўдныя патрыёты. Скажу больш: грамадзянін з высокім званнем вучонага павінен быць самым актыўным правадніком дзяржаўнай пазіцыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт пацікавіўся, як з гэтым ідуць справы ў Акадэміі навук.-0-