Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2024, 10:43

Лукашэнка: узровень абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы як ніколі высокі

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы як ніколі высокі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 ліпеня на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш парад - гэта знак сілы саюзніцкага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі, узаемадзеяння з дзяржавамі - членамі АДКБ, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Знак нашай гатоўнасці і сёння стаць у адзін строй на абарону гістарычнай памяці, каштоўнасцей, сваіх суверэнітэтаў. Усіх нас аб'ядноўвае Вялікая Перамога над агульным ворагам - краінамі гітлераўскага альянсу. Яна вучыць нас абараняць мір любымі сродкамі стрымлівання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, праверка сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, першая для рэспублікі трэніроўка нестратэгічных ядзерных сіл, паказала, што ўзровень абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы як ніколі высокі.

"І гэта гарантыя таго, што наш голас - голас саюзнікаў і партнёраў, які гучыць у абарону шматпалярнага і справядлівага свету, - будзе пачуты, а наш парад пройдзе ў мірную будучыню. Гэта наша мэта", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі