20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на шэраг назначэнняў у міністэрствах і ведамствах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кандыдатура Валерыя Грамады ўзгоднена на пасаду першага намесніка міністра культуры. Да гэтага часу ён таксама працаваў у названым міністэрстве на пасадзе намесніка міністра. У сваю чаргу гэту пасаду зойме Сяргей Саракач, раней - начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры.
Пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны зойме Наталля Паўлючэнка, а на ранейшую пасаду - кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва - узгоднена кандыдатура Юліі Берднікавай. Да гэтага часу яна была намеснікам кіраўніка гэтага фонду.
Дэпартамент па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі ўзначаліць Аляксей Дзербін, які цяпер кіруе службай прававога забеспячэння і экспартнага кантролю ЗАТ "БелІнСофт".
Кацярына Дубінская ўзгоднена на пасаду дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Педагагічная прэса". Да гэтага яна працавала галоўным рэдактарам газеты "Вечерний Минск" ІКУП "Мінск-Навіны".-0-