28 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным падцягнуць рэгіянальныя СМІ, каб у тым ліку на ўзроўні раёнаў яны мелі пэўную незалежнасць. Аб гэтым ён заявіў у Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы арыентуе, каб медыяхолдынгі ў раёне мелі ўплыў і аўтарытэт. "Трэба нам падцягнуць рэгіянальныя СМІ. Каб у раёне быў кулак. І гэты кулак павінен быць адносна незалежным. У вобласці павінна быць кіраўніцкая структура. Не кажу ўжо пра рэспубліку", - сказаў ён.
Аляксандра Лукашэнку папрасілі расказаць аб уласных пробах пяра ў юныя гады, і спыталі, аб чым ён цяпер пісаў бы, калі б працаваў журналістам.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што калі б у тыя часы быў юнкараўскі рух, то ён, магчыма, і стаў бы журналістам. "Не ведаю, добра гэта было б ці дрэнна", - адзначыў ён.
Што датычыцца таго, аб чым пісаў бы цяпер, калі б быў журналістам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дакладна крытыкаваў бы недахопы, змагаўся б з імі, не адступаў бы перад аўтарытэтамі. "Дакладна тое (пісаў бы. - Заўвага БЕЛТА), што вакол нас, і тое, што на карысць людзям. З дзяцінства я бачыў недахопы вясковага жыцця. Я бачыў цяжкасці, складанасці, шмат несправядлівасці. І мне страшэнна хацелася ўсё гэта выправіць. Паламаўшы ўсё сваё жыццё, я пайшоў у вёску. І не шкадую. Вось аб гэтым я таксама пісаў бы", - расказаў Прэзідэнт.
Што датычыцца рэгіянальных СМІ, яны павінны перш за ўсё падабацца людзям, але не за кошт нейкіх папулісцкіх выпадаў. "Каб недахопы вы бачылі перш за ўсё", - даў параду кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка у цэлым хацеў бы, каб айчынная журналістыка і журналісты былі лепшымі ў сваёй справе.
"Як вы гледзіце на тое, каб пашырыць такую норму і на работнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў такіх раёнах, каб павысіць прывабнасць першага рабочага месца ў раёнцы?" - спытала яна ў кіраўніка дзяржавы.
"Пытанне, якое вы ўзнялі, сапраўды ёсць. Яно не звязана з Чарнобылем. Яно звязана з тым, што некаторыя катэгорыі маюць гэтыя прэферэнцыі, а некаторыя - не. Таму ў гэтым плане трэба, не зацягваючы, паглядзець, што мы можам. І калі гэта магчыма, спецыялісты ўнясуць прапановы. І вы ведаеце: за мной не заржавее", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў аб сваім стаўленні да так званых чарнобыльскіх рэгіёнаў: "Я іх ужо такімі не лічу. Мы туды прыязджалі і тыднямі знаходзіліся разам з вамі, і я аб'язджаў гэтыя раёны".
"Сёння людзі, калі я прыязджаю туды, удзячны мне за тое, што мы іх не кінулі і выратавалі гэтыя чарнобыльскія рэгіёны. І я ўжо не лічу сёння, што гэта чарнобыльскія зоны, чарнобыльскія рэгіёны. Мы навучыліся не проста там жыць у той сітуацыі, але і вяртаць гэтыя землі (да жыцця. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу і на рост нараджальнасці ў гэтых рэгіёнах: у некаторых раёнах яна нават вышэйшая, чым на чыстых тэрыторыях. "Людзі паверылі", - канстатаваў ён.
Прэзідэнт таксама прызнаўся, што яму вельмі падабаецца бываць у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку, таму што яго ўражвае гэта некранутая прырода.-0-
Кіраўнік дзяржавы арыентуе, каб медыяхолдынгі ў раёне мелі ўплыў і аўтарытэт. "Трэба нам падцягнуць рэгіянальныя СМІ. Каб у раёне быў кулак. І гэты кулак павінен быць адносна незалежным. У вобласці павінна быць кіраўніцкая структура. Не кажу ўжо пра рэспубліку", - сказаў ён.
Аляксандра Лукашэнку папрасілі расказаць аб уласных пробах пяра ў юныя гады, і спыталі, аб чым ён цяпер пісаў бы, калі б працаваў журналістам.
Прэзідэнт расказаў, як ён насіў за 15 кіламетраў свае вершы ў шклоўскую раёнку спадзеючыся, што іх апублікуюць. Тады ў выданні была асобная калонка, дзе перыядычна публікавалі вершаваныя творы розных аўтараў. "Насіў, пісаў вершы, як і ўсе ў тыя часы. Мне здавалася, што яны добрыя, дасканалыя. Была калонка, дзе размяшчалі вершы. Думаў: напэўна, і мае вершы маглі б размясціць. Я спрабую іх знайсці цяпер. Напэўна, недзе дома. Там сшытак мой захаваўся. Я захоўваў яго доўга. Потым перастаў пісаць вершы. Сёння я ўжо не напісаў бы, як і музыкай не змог бы займацца. Цяпер і тэм дастаткова, і вопыт дазваляе. А вершы не напісаў бы. Таму што ў галаве іншыя праблемы", - адзначыў беларускі лідар.
Што датычыцца таго, аб чым пісаў бы цяпер, калі б быў журналістам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дакладна крытыкаваў бы недахопы, змагаўся б з імі, не адступаў бы перад аўтарытэтамі. "Дакладна тое (пісаў бы. - Заўвага БЕЛТА), што вакол нас, і тое, што на карысць людзям. З дзяцінства я бачыў недахопы вясковага жыцця. Я бачыў цяжкасці, складанасці, шмат несправядлівасці. І мне страшэнна хацелася ўсё гэта выправіць. Паламаўшы ўсё сваё жыццё, я пайшоў у вёску. І не шкадую. Вось аб гэтым я таксама пісаў бы", - расказаў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да работнікаў СМІ з заклікам: "Я прашу вас, каб вы не мірыліся з недахопамі. Але рабілі гэта вельмі акуратна. Бруду наліць на некага і на самога сябе вельмі проста. Нам краіну не страціць бы. Трэба абараніць і ўтрымаць краіну, захаваць яе суверэнітэт і незалежнасць. Гэта - галоўнае. Страціце сваю краіну - лепш не будзе. Гэта вам мая парада. Як бы ні было складана".
Аляксандр Лукашэнка у цэлым хацеў бы, каб айчынная журналістыка і журналісты былі лепшымі ў сваёй справе.
У час медыяфоруму абмяркоўвалася і падтрымка маладых спецыялістаў - супрацоўнікаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Так, галоўны рэдактар газеты Кармянскага раёна "Зара над Сожам" Алена Лешчанок адзначыла, што дзяржава падтрымлівае тых маладых спецыялістаў, якія адпрацоўваюць размеркаванне ва ўстановах сацыяльнай сферы, калі яны размешчаны ў забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС рэгіёнах.