19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што рана ці позна канфлікт ва Украіне будзе ўрэгуляваны і нармальныя адносіны ўсталююцца. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія", паведамляе БЕЛТА.
"Вы павінны разумець, што адсюль праблем не чакайце. Беларусы заўсёды былі надзейнымі людзьмі, нават калі нам цяжка было з Расіяй размаўляць. Калі там збіралі журналістаў і гаварылі: "Лукашэнку трэба мачыць!" Мы заўсёды стаялі, як Брэсцкая крэпасць. Ведаючы, што настане час - усё зменіцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён упэўнены, што гэтак жа будзе і ў выпадку з Украінай. "Настане час. Слухайце, якая была бязлітасная вайна з немцамі… Быццам бы і сябравалі да нядаўняга часу з гэтымі былымі фашыстамі і гэтак далей і да таго падобнае. Супрацоўнічалі. Адзінства нейкае было, аснову знаходзілі для гэтага. Няўжо мы не адновім нашы добрыя адносіны? Адновім, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пара фактаў з боку Захаду - калі яны ва Украіне зразумеюць, што іх проста выкарыстоўвалі і потым кінулі. Вось гэта зразумеюць украінцы, і яны да нас прыйдуць. Мы будзем аднаўляць усё разбуранае ўжо на больш высокай аснове".
"Усё роўна ўкраінцы будуць нашымі людзьмі, ніхто іх там (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) не чакае, нікому яны не патрэбны. Жанчыны (украінскія. - Заўвага БЕЛТА) будуць у іх падсцілкамі, як гэта цяпер адбываецца. Прыгажуні - украінскія жанчыны - яны проста прастытуцыяй там зарабляюць. А мужыкоў будуць выкарыстоўваць, як захочуць. Вось захацелі кінуць зноў на фронт - іх пачалі адтуль "плюшчыць" ужо, ціснуць і выкідваюць ва Украіну назад, каб адправіць на бойню ў адзін бок. Вось для чаго ўкраінцы патрэбны (Захаду. - Заўвага БЕЛТА)", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта праўда, што высокія людзі ў Вашынгтоне (гавораць. - Заўвага БЕЛТА): "Няхай забіваюць адзін аднаго, няхай, сволачы, забіваюць адзін аднаго, няхай яны падохнуць". Слухай, вось яна палітыка", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-