18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна ўжо дэнацыфікавана. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю чарговы раз заклікаў да перагавораў па дасягненні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. "Давайце сядзем за стол перагавораў і закончым гэту бойку. Яна ні ўкраінскаму народу, ні расіянам, ні беларусам не патрэбна. Яна патрэбна ім (апанентам за мяжой. - Заўвага БЕЛТА). Я не магу прывесці гэтыя факты, яны абсалютна закрытыя, дзе яны адкрыта гавораць - высокапастаўленыя людзі. Даслоўна: "Няхай б'юць адзін аднаго - украінцы, рускія - няхай у гэтым катле ўсе падохнуць", - расказаў Прэзідэнт.

"Нам трэба апрытомнець і зразумець, што Валодзя Зяленскі (ён сёння сядзіць у бункеры ў Кіеве там і гэтак далей) заўтра дзе будзе сядзець? У Вялікабрытаніі. Вы (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) гаворыце часам пра нацыкаў. Няма там ужо гэтых нацыкаў. Дэнацыфікавана Украіна. Але ёсць некалькі шалёных нацыкаў, якія там засталіся, але яны ўжо не ў трэндзе. Сёння больш як пад 70 працэнтаў ненавідзяць Зяленскага, таму што ён абяцаў адно, а робіць іншае, і гінуць людзі".-0-