9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Шклове кіраўнік дзяржавы сабраў нараду па пытаннях эфектыўнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Шклоўскага і Аршанскага раёнаў. Аднак Аляксандр Лукашэнка адразу паставіў пытанне шырэй - у маштабах усёй краіны. "Тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт.
Аб узмацненні ролі кіраўнікоў раёнаў
Адно з пытанняў, закранутых кіраўніком дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, датычылася ролі старшынь райвыканкамаў. Размова аб нарматыўна-прававым рэгуляванні іх дзейнасці і дакладным разуменні паўнамоцтваў і сферы адказнасці. "Думаю, што да нас ёсць пытанні. Да мяне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў краіне фактычна няма нарматыўна-прававога акта аб старшынях райвыканкамаў або аблвыканкамаў, дзе дакладна для ўсіх выкладаліся б адпаведныя пытанні. "А гэта трэба, каб адкрылі кніжку і пачыталі: вось мае (старшыні выканкама. - Заўвага БЕЛТА) паўнамоцтвы, функцыі", - адзначыў Прэзідэнт.
"Таму была пастаўлена простая жыццёвая задача - накарміць людзей", - нагадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, адсутнасць фінансавых сродкаў у дзяржаве не дазволіла адразу прыняць праграму адраджэння вёскі. "Патрэбны былі пэўныя сродкі для таго, каб падняць сельскую гаспадарку і тым самым накарміць людзей", - сказаў ён.
Яшчэ адзін сур'ёзны напрамак, на якім тады сканцэнтраваліся, - гэта мабілізацыя людзей, сярод якіх была ў тыя гады сур'ёзная разгубленасць. Без памылак на першапачатковым этапе на абышлося. Быў вопыт па арганізацыі фермерскіх гаспадарак, для якіх зямлю дзялілі, рэзалі на кавалкі. Аднак нават у той час усё ж захавалі буйныя сельгасугоддзі, на якіх базіраваліся саўгасы і калгасы. І, як паказаў час, менавіта гэта рашэнне было самым правільным. Паколькі цяпер размова ідзе якраз аб неабходнасці аб'яднання шэрага гаспадарак, іх узбуйнення. Па гэтым шляху ідуць многія і ў суседніх краінах.
Да гэтага часу ў Беларусі рэалізаваны шэраг праграм па сельскай гаспадарцы, створана сур'ёзная база для яе развіцця, асабліва ў Шклоўскім і Аршанскім раёнах. Гэта пацвердзіў і новы кіраўнік Шклоўскага райвыканкама Сяргей Барташ, калі прыбыў на месца (а яму, як ранейшаму міністру сельскай гаспадаркі і харчавання, ёсць з чым параўноўваць). База для сельскай гаспадаркі, паводле яго слоў, у раёне шыкоўная.Аб тым, чаму нельга заспакойвацца
Падводзячы вынікі зробленага ў папярэдні перыяд, Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта зусім не азначае, што цяпер можна спыняцца на дасягнутым. "Мы адвялі народ ад прорвы, мы яго накармілі, адзелі і гэтак далей, да таго падобнае. Можна супакоіцца? Не", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе, паводле слоў Прэзідэнта, неабходна вызначыць далейшыя крокі па ўдасканаленні і развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Аб двух валаўтваральных раёнах - маяках
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму асаблівая ўвага сканцэнтравана на двух раёнах. Шклоўскі добра вядомы кіраўніку дзяржавы па ранейшай рабоце, таму тут пад яго кантролем ішлі пераўтварэнні, якія потым планавалася распаўсюджваць на іншыя рэгіёны. Былі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы - маякі, на якія трэба было арыентавацца астатнім па прынцыпе "Ідзі, вучыся, паўтарай".
"Аршанскі раён у Віцебскай вобласці, я лічу, - самы перспектыўны. І тое, як ён працуе, - недапушчальна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка наконт другога раёна, аб якім ішла размова на нарадзе. У рэгіёне ёсць добрая база з шырокім спектрам вытворчасці сельгаспрадукцыі, які ўключае нават племянную жывёлагадоўлю.
"Усё там умеюць рабіць. Пры такой базе недапушчальна, як ён развіваўся апошнія некалькі гадоў і развіваецца цяпер", - падкрэсліў Прэзідэнт.
На прыкладзе гэтых двух раёнаў, паводле яго слоў, трэба вызначыць наступныя крокі па мадэрнізацыі і развіцці сельгасвытворчасці і вёскі ў цэлым. Яны могуць стаць своеасаблівымі ўзорамі для іншых, але не абавязкова агулам для гаспадарак па ўсёй краіне. Напрыклад, у шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці ўжо вызначыліся з тым, якім будзе аграпрамысловы комплекс і, вызначаючы стратэгію для Шклоўскага і Аршанскага раёнаў, важна не разбурыць тое, што ўжо створана ў іншых раёнах. Акцэнт трэба рабіць у першую чаргу на навядзенні парадку, атрыманні найбольшага эфекту ад капітальных укладанняў і забеспячэнні тэхналагічнай, выканальніцкай дысцыпліны.
У час нарады Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння вельмі важнага пытання - вызначыцца з метадамі павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці двух валаўтваральных раёнаў.
Спачатку размова зайшла пра Оршу. Імпульс для развіцця рэгіён атрымаў у канцы 2018 года, калі Прэзідэнт падпісаў указ нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна" з мэтай павысіць узровень і якасць жыцця людзей.
Была прынята пяцігадовая праграма паскоранага развіцця, якая ахапіла практычна ўсе напрамкі вытворчасці і сацыяльнай сферы. "Праект паказальны. Выкарыстоўвалі праграмна-мэтавы метад. Вызначылі элементы інтэгравання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе неабходныя рэсурсы былі выдзелены, а канкрэтна ў АПК Аршанскага раёна ўкладзена звыш Br1 млрд. "Раён крыху прыўзнялі. Павялічылі зарплаты людзей. Запаволіўся (толькі запаволіўся) адток кадраў", - звярнуў увагу на пазітыўны эфект кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым былі названы і недахопы. Так, не ўсе мерапрыемствы, прадугледжаныя праграмай, былі выкананы, не дасягнуты шэраг вытворчых і фінансавых паказчыкаў. У прыватнасці, не ўдалося выйсці на параметры па збожжавых і лёне. Засталіся недазагружаны сыравінай новыя магутнасці па перапрацоўцы. Шэраг ферм да гэтага часу не запоўнены жывёлай.
"Думаю, вам давядзецца сур'ёзна папрацаваць, каб гэту праграму давесці да лагічнага завяршэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб Шклоўскім раёне, Прэзідэнт звярнуў увагу, што і ў гэтым рэгіёне ідуць інтэграцыйныя працэсы. У раёне 10 гаспадарак, хоць у савецкія часы іх было каля 30. "Старшыня райвыканкама, наладзь нармальныя адносіны з 10 кіраўнікамі і дзейнічайце, дапамагайце адзін аднаму", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.Самыя буйныя гаспадаркі раёна - гэта "Купалаўскае" і прадпрыемствы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта "Александрыйскае" і "АСБ-Агра Гарадзец".
Даручэнні навесці парадак у "Купалаўскім", якое акрамя кіруючай кампаніі аб'ядноўвае яшчэ тры сельгаспрадпрыемствы, былі дадзены крыху больш за пяць гадоў таму, нагадаў кіраўнік дзяржавы. "Ведаю, што кантралёраў і інспектараў тут было шмат, але сістэмныя праблемы амаль не зрушыліся з мёртвай кропкі", - заўважыў ён.
У 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м ёсць пэўны рост па валавой прадукцыі, малаку і буйной рагатай жывёле. Нарыхтавана больш сенажу і травяных кармоў. Аднак трэба паглядзець не толькі на паказчыкі на паперы, але і на якасць, звярнуў увагу Прэзідэнт. Паколькі нават пры такіх паказчыках падзеж ва ўсіх гаспадарках холдынга вырас практычна ў два разы. Ёсць праблема з кадрамі, не хапае ветэрынарных спецыялістаў, растуць даўгі.
"Пасля першага этапу, які мы тады намецілі, вам не ўдалося выйсці на прыбытковую работу. А база там створана добрая", - зрабіў выснову кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца ААТ "Александрыйскае", то ў яго, як адзначыў Прэзідэнт, укладзены немалыя рэсурсы (амаль Br40 млн - на пагашэнне інвестыцыйных крэдытаў, закупку збожжа, угнаенняў і іншыя мэты). А праблемы практычна тыя ж, што і ў "Купалаўскага": зніжэнне пагалоўя птушкі, скарачэнне вытворчасці яек, рост падзяжу буйной рагатай жывёлы.
Між тым у рэгіёне яшчэ з савецкіх часоў захавалася высокая культура апрацоўкі глебы - землі апрацаваны так, як не ўсюды нават у заходніх раёнах. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы слушна пакрытыкаваў кіраўнікоў Магілёўскай і Мінскай абласцей: "У Ісачанкі палі не ўзараны. Тое ж самае і ў старшыні Мінскага аблвыканкама - ад Барысава да Бярэзінскага запаведніка, там наогул пустуюць палі. Паўстае пытанне, Леанід Канстанцінавіч (Заяц. - Заўвага БЕЛТА), мы навошта меліярацыяй займаемся? Яны не ўзворваюць тыя палі, якія сёння трэба ўзворваць, г.зн. мы гераічна прырастаем меліярацыяй і столькі ж страчваем ад тых гектараў, якія трэба араць без меліярацыі".
Прэзідэнт даручыў кіраўнікам абласных і раённых выканкамаў, каб усе неабходныя ўчасткі былі ўзараны.Вяртаючыся да размовы пра развіццё "Александрыйскага", Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў Кіраўніцтву справамі сумесна з вучонымі выпрацаваць дакладную і зразумелую канцэпцыю, як быць далей.
"Гэта павінен быць канкрэтны, а галоўнае - рэалістычны план мерапрыемстваў. З тэхналагічнымі картамі, прапрацаванымі заданнямі, дэталёвым прагнозам па перспектывах выкарыстання кожнага поля і аб'екта перапрацоўкі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аб недапушчальнасці памылак
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, для ўдзелу ў нарадзе спецыяльна запрошаны ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў. "Неабходна падрабязна абмеркаваць дэталі і прыняць канчатковыя рашэнні", - абазначыў задачу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт папярэдзіў, што памылак у рэалізацыі быць не можа: "Таму што гэта вялікія грошы, і ў нас лішніх грошай няма". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Аршанскім раёне, напрыклад, пабудаваны агракомплексы, вопыт якіх можна і трэба тыражаваць на гэты і Шклоўскі раёны.
"Ёсць гэтыя зародкі. Трэба ісці ў гэтым напрамку. Мы ўжо вычарпалі тое, што ляжала на паверхні, прыносячы $8 млрд экспарту. Гэта вялікія грошы, ні адна галіна столькі не дае. Усё гэта вычарпана, трэба цяпер тэхналогіямі займацца. А тэхналагічная і выканальніцкая дысцыпліна - гэта галоўнае. Не будзе гэтага, няма чаго і займацца і ўкладваць грошы. Таму перш чым прасіць грошы, звяртацца ў банкі, ва ўрад, тым больш да мяне, пакажыце, што ўкладзены рубель дасць 10 рублёў выручкі", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
Аб інтэграцыі, узбуйненні гаспадарак і дысцыпліне
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на некалькі прынцыпова важных аспектаў.
Першы датычыцца інтэграцыі сельгасвытворцаў. Яе трэба прадаўжаць, ствараючы буйныя кампаніі з поўным цыклам вытворчасці. "Там, дзе гэта патрэбна, - зрабіў акцэнт Прэзідэнт. - Там, дзе можа працаваць асобная гаспадарка тыпу "Гарадзец", "Гастэлаўскае", "Усход" і іншыя, добрыя гаспадаркі, невялікія, - няхай працуюць".
Калі сама гаспадарка ў працэсе развіцця прыходзіць да таго, што ёй недастаткова зямель, то дзяржавай гэта вітаецца. "Таму шукаем з губернатарам свабодныя плошчы, каб далучыць да гэтай гаспадаркі і эфект большы атрымаць. Мы ведаем, што там атрымаецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт перасцярог ад таго, каб прымусова праводзіць узбуйненне. Рашэнне трэба прымаць на месцах, зыходзячы з сітуацыі. "Не губіце яе далучэннем нейкай слабай гаспадаркі. Гэта будуць гіры на нагах гаспадаркі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Шчыра кажучы, я не прыхільнік буйных гаспадарак. Але бачу, што тэндэнцыя такая. Але штучна нічога рабіць не трэба".
"З інтэграцыяй будзьце акуратныя, - рэзюмаваў па гэтай тэме кіраўнік дзяржавы. - Будзьце акуратныя аб'ядноўваючы, раз'ядноўваючы гаспадаркі. Трэба раіцца на месцах. Трэба ўлічваць вопыт мінулага і будучыню".
Другі важны аспект, аб якім сказаў Прэзідэнт, - узбуйненне павінна адбывацца на базе моцных гаспадарак з дакладнай і зразумелай спецыялізацыяй.
Трэці: пераўтварэнні трэба ўкараняць пры строгім выкананні ўсіх тэхналогій, прапрацаванай да самых дробных дэталей сыравіннай базе і строгай дысцыпліне.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за вынік будуць адказваць не толькі старшыні райвыканкамаў і губернатары. "За кожным мерапрыемствам, арганізацыяй, полем, фермай і іншымі аб'ектамі праграмы павінны быць замацаваны канкрэтныя службовыя асобы выканкамаў, міністэрстваў, урада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Кіраўніцтва справамі і Акадэміі навук", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Ён растлумачыў, што тады для ўсіх было б зразумела, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў, не было б спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і меж кампетэнцыі.
Аб вытоках адраджэння сельскай гаспадаркі
Гаворачы аб развіцці сельскай гаспадаркі, Прэзідэнт нагадаў аб тым, з чаго ўсё пачыналася на заранку станаўлення Беларусі як незалежнай суверэннай дзяржавы. Першая праграма адраджэння, а па сутнасці - выратавання вёскі стала лагічным працягам першай перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, галоўным пасылам якой было адвесці краіну ад прорвы. Тады востра стаяла задача забяспечыць людзей прадуктамі харчавання, паколькі іх не хапала, многія выдавалі па талонах.