9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. У рабоце з кадрамі трэба ўзяць усё лепшае з савецкага вопыту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Шклове, на якой абмяркоўваліся пытанні эфектыўнага развіцця сельгасвытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У сельгаспрадпрыемствах узнікаюць пытанні з запаўненнем вакансій кіраўнікоў гаспадарак, і тут Аляксандр Лукашэнка арыентуе ў тым ліку паглядзець на чыноўніцкія кабінеты, дзе часам "занадта шмат спецыялістаў". "А аднаго-двух кіраўнікоў у нас у раёне не хапае. Першае месца, дзе трэба іх знайсці. Гэта датычыцца ўсіх", - адзначыў ён.
Адначасова Прэзідэнт арыентуе працаваць над замацаваннем спецыялістаў на месцах. І размова не толькі пра абавязацельствы, звязаныя з размеркаваннем пасля ВНУ, але і пра пэўныя стымулы для маладых спецыялістаў. "Калі са спецыялістамі праблема - ну, трэба танцаваць вакол іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Трэцяе, на што арыентуе кіраўнік дзяржавы, - падтрыманне дысцыпліны як у цэлым, так і тэхналагічнага складніка ў прыватнасці. "Кіраўнікі гаспадарак планёрку правялі, заданне паставілі. Калі нехта не выканаў... Мы ведаем такіх дзеячаў. У кожнай гаспадарцы два-тры чалавекі ёсць, - сказаў Прэзідэнт. - Не павінна быць гэтай расхлябанасці: "Вось я кінуў і пайшоў". Раней партыя стрымлівала ў гэтым плане. Выключаць з партыі - выганяць з работы, усё жыццё сабе сапсуеш".
"Вайна пачынаецца з эканомікі, таму я заўсёды нагадваю: давайце лепш ціха працаваць у ціхай спакойнай краіне, чым ваяваць. Трэба паціху ад гэтага "шалёнага рынку" адыходзіць. Я яшчэ раз падкрэсліваю, няма гэтага рынку. Нам амерыканцы гэта падкінулі. Яны могуць усё што хочаце. Таму што яны станок уключылі - надрукавалі, калі грошай не хапае. Мы гэтага зрабіць не можам".
"Калі ёсць добрыя спецыялісты, кадры, тады будзе вынік. А для гэтага павінна быць выканальніцкая дысцыпліна. А як нюанс - тэхналагічная. Вырашана - пасей у гэты час. Вырашана столькі ўгнаенняў - унось", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў кадравым пытанні адзначыў наяўнасць кантрактных абавязацельстваў: "Прыйшоў - цывілізаваны кантракт. З аднаго боку - абавязкі старшыні райвыканкама ад імя дзяржавы. З іншага - абавязкі кіраўніка, - сказаў ён. - Кадравы рэестр у Прэзідэнта, кадравы рэестр у губернатара - дзе, каго ён узгадняе, назначае і гэтак далей. І вось гэтай бязладнасці (быць не павінна. - Заўвага БЕЛТА)".
"Усё, што я кажу, - гэта савецкі вопыт. І трэба адтуль узяць лепшае - і ў рабоце з кадрамі, і гэтак далей", - дадаў беларускі лідар.-0-