Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекта BELGEE ёсць патэнцыял для далейшага развіцця і паглыблення лакалізацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзякуючы вашай падтрымцы ажыццявілася мара нашай краіны - уласны легкавы аўтамабіль "БЕЛДЖЫ", які мы вырабляем на базе "Джылі". За гэта вам асаблівая мая ўдзячнасць. Без вас гэтага праекта не было б. Упэўнены, у гэтага праекта ёсць патэнцыял для далейшага развіцця, паглыблення і лакалізацыі", - заявіў Прэзідэнт.
У 2023 годзе СЗАТ "БЕЛДЖЫ" выраблена больш як 67,3 тыс. легкавых аўтамабіляў (у 2022 годзе - 25,1 тыс.). Паводле прагнозаў, у гэтым годзе з канвеера сыдзе 80 тыс. машын. Зарэгістраваны брэнд BELGEE (BG).

З 2024 года СЗАТ "БЕЛДЖЫ" адказвае за брэнд, продажы, маркетынг, каналы збыту, лагістыку і абслугоўванне мадэлі X50 на рынках Беларусі і Расіі, атрымана ліцэнзія на вытворчасць красовера SX-11 пад уласным брэндам BG. Да 2026 года запланавана атрыманне ліцэнзіі яшчэ на дзве мадэлі.-0-