29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Оршы наведвае завод "Легмаш", паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы даложаць аб стане і перспектывах развіцця прадпрыемства, якое выпускае розныя прамысловыя, у тым ліку спецыяльныя вырабы.
З 2018 па 2023 год аб'ём вытворчасці на заводзе "Легмаш" вырас амаль у 8 разоў, заработная плата павялічылася практычна ў 4 разы, перасягнуўшы Br2,3 тыс. Рэнтабельнасць продажаў прадукцыі прадпрыемства вырасла на 12 працэнтаў.-0-