8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. У наступнай пяцігодцы трэба канчаткова вырашыць пытанне па Віцебскай вобласці і вызначыць, як дзейнічаць у развіцці АПК. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 лістапада, выступаючы ў Полацку на абласным фестывалі "Дажынкі-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Страшна падумаць нават аб тых аб'ёмах работ, якія мы павінны правесці ў Віцебскай вобласці. Але вочы баяцца, а рукі робяць. Хочам мы гэтага ці не, але, зыходзячы з нашага вопыту, мы павінны ў наступнай пяцігодцы канчаткова вырашыць пытанне па Віцебскай вобласці. Вырашыць у станоўчым рэчышчы і вызначыцца, што мы тут яшчэ будзем рабіць. Усё ж такі палавіна гаспадарак - гэта нармальныя гаспадаркі ў Віцебскай вобласці. Яны працуюць, могуць працаваць, а палавіна, можа, крыху менш, маюць патрэбу ў падтрымцы і адпаведнай арганізацыі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вясной перад пасяўной кампаніяй, недзе ў сакавіку, мы аб гэтым пагаворым. Нас чакае вельмі цяжкая работа. Дапамагаць будзем тым, хто дасць аддачу. Зразумейце, мы не можам закопваць чужыя грошы ў зямлю. Дапамога - гэта мы ў некага возьмем і вам дадзім. Але даваць трэба тым, хто заўтра ў два разы аддасць больш, каб мы маглі вярнуць ім гэтыя грашовыя сродкі. Простая формула, іншай жыццё не прыдумала і не прыдумае. Узяў - аддай".
Паводле яго слоў, у цэлым паказчыкі бягучага года даволі кантрасныя. Ёсць асобныя раёны і прадпрыемствы, якія дастойна выглядаюць на ўзроўні лідараў рэспублікі. "Пытанне толькі, як гэтыя поспехі зрабіць для Віцебшчыны нормай, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тым больш 8 гадоў таму вы ўгаворвалі мяне пачаць эксперымент па стварэнні аграпрамысловых аб'яднанняў як асновы будучага АПК Віцебшчыны. Гэта правільна. Я не бачу тут абсалютна ніякіх праблем. У рамках гэтых аграаб'яднанняў можна дашліфаваць варыянты. Калі мы ўбачым, што гэта наогул нікуды не варта, мы распусцім іх і гаспадаркі будуць працаваць самі па сабе, як у былы час. Але, аб'яднаўшыся, дакладна выпрацаваўшы сістэму, заўсёды лягчэй. Паглядзім вясной, што спецыялісты скажуць наконт гэтых пытанняў".
Сёння ў шэсць такіх структур уваходзіць каля 130 сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. "Гэта значыць той, хто можа сам працаваць, працуе добра, была мая каманда: не чапайце іх, няхай працуюць. Тыя, якія не хочуць працаваць або ёсць аб'ектыўныя праблемы, давайце будзем аб'ядноўвацца, думаць, як будуць ветэрынарныя службы працаваць і іншае", - растлумачыў беларускі лідар.
Што датычыцца створаных аб'яднанняў, то ў іх было закладзена нават у маштабах краіны шмат навацый і прэферэнцый - ад сыравінных зон і эканамічных стымулаў перапрацоўкі да асаблівасцей кадравай палітыкі. "Я не забыў вашых абяцанняў. Да 1 сакавіка мы падвядзём вынікі работы названых структур. І я хачу, каб вы разумелі: ніякіх "электаральных скідак", выбары маўляў, не будзе, калі праваліце справу. Не да папулізму", - папярэдзіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы прывёў даныя, што ў бягучым годзе Віцебшчына намалаціла каля 900 тыс.т зерня. "Але да сваёй базавай задачы - мінімум мільён тон - не дацягнулі. Калі браць зерне - нядрэнна спрацавалі па кукурузе: плюс 100 тыс. тон да мінулага года. Па ўраджайнасці гэтай культуры нават ледзь не апярэдзілі гродзенцаў - выйшлі на другое месца па краіне. Калі гэта праўда. Думаю, праўда. 90 цэнтнераў з гектара, - сказаў ён. - Гэта вышэй нават, чым у сярэднім па рэспубліцы. Гэта сведчыць аб тым, што вы можаце".
"Ну, а па збожжы ў вас там недзе крыху больш за 20 (цэнтнераў з гектара. - Заўвага БЕЛТА). Вось і параўноўвайце", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
"Мы з губернатарам на пад'ездзе абмяркоўвалі пытанні. Я яму адкрыта сказаў: віцябчане могуць усё. Нават калі вы дрэнна будуеце комплексы, не можаце на простай будоўлі разгарнуцца, гэта не таму, што вы не ўмееце рабіць. Гэта таму, што нехта не хоча або па-наплявацельску ставіцца да вырашэння тых пытанняў, якія сёння трэба вырашаць. А рабіць у Віцебску, Полацку, іншых гарадах і вёсках Віцебшчыны ўмеюць абсалютна ўсё", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на сакавік будучага года размову на тэму таго, што ж рабіць з Віцебскай вобласцю ў плане АПК. "У нас на Віцебшчыне ёсць куды рухацца. Думаю, што гэта будзе ўсё ж такі травяны севазварот і малако. Атрымліваць зерне на поўначы, на поўнач ад Полацка, Віцебска, напэўна, гэта авантура. У нас не атрымліваецца. Таму мы павінны зыходзіць з рэальнай сітуацыі і рабіць тое, што трэба. Мы сыходзімся з кіраўніцтвам вобласці на тым, што нам трэба вызначыць месцы, дзе мы пабудуем малочнатаварныя комплексы", - расказаў Прэзідэнт.
Пад гэта, адпаведна, павінна быць кармавая база. Але кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на галоўным - справа не ў комплексах, не ў малацэ і не ўзроўні мясной вытворчасці - гэтага ў краіне хапае. "Справа ў вас - людзях. Я не магу ўявіць, што Віцебшчына ў нас будзе нейкім голым, сумным краем, дзе не будзе людзей, дзе будзе пустата. Гэтага не будзе ніколі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён канстатаваў, што ў Віцебскай вобласці ёсць свае асаблівасці, у тым ліку негатыўныя, у параўнанні з паўднёвымі рэгіёнамі Беларусі. Але больш на поўнач - у Расіі, Нарвегіі, Фінляндыі - яшчэ ж больш складаныя ўмовы ў плане земляробства.
"Я аб тым, што віцебскія людзі там дзесьці ніколі не патрэбны. Мы будзем з вамі жыць на гэтай зямлі, але трэба дакладна вызначыцца, чым мы будзем тут займацца. Калі людзі засталіся, дзе будуць працаваць, якая зарплата, якія ўмовы працы", - заявіў Прэзідэнт.
Прадаўжаючы тэму вынікаў работы Віцебскай вобласці ў АПК, Аляксандр Лукашэнка адзначыў даклады ў яго адрас аб тым, што ў рэгіёне значна нарасцілі кармавую базу, павялічылі нарыхтоўку кармоў: "Можа, і павялічылі на трэць па кармавых, як у нас кажуць, адзінках. Але я ж зямны чалавек, ведаю, як кармавыя адзінкі лічацца. Але вы не гаворыце пра якасць. А ў гэтай траншэі якая якасць гэтых кармоў? Папраўку зрабілі? Або там замест сенажу гнілаж і ў нас падзеж жывёлы будзе страшны? За гэта таксама будзе спагнанне".
"Увогуле, пара, паважаныя сябры, падцягнуцца. Тым больш, вы ўмееце гэта рабіць. Думайце, як. Потым даложыце. Разам вызначымся канчаткова", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.
Ён канстатаваў, што ёсць асобныя дасягненні ў Віцебскай вобласці ў жывёлагадоўлі, перш за ўсё ў птушкагадоўлі і вытворчасці малака. "Нават змаглі арганізаваць дадатковыя пастаўкі яек, працягнулі руку дапамогі, калі браты-расіяне нас аб гэтым папрасілі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Дарэчы,у Расіі сёння вялікі попыт на нашу прадукцыю. Прадавайце".
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў рэгіёне ўдалым аказаўся эксперымент з сояй. "Вынікі абнадзейваюць (на першых 100 гектарах атрымана ўраджайнасць 30 цэнтнераў з гектара). Для соі нядрэнна. Гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі мы павінны займацца гэтай культурай, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - Мы сотні мільёнаў долараў трацім на закупкі гэтых кармоў. Мы закупляем вялікую колькасць соі з-за мяжы. Чаму не вырошчваем тут?"
"Як бачыце, на Віцебшчыне нават сою можна вырошчваць. Гэта вопыт. І міністру даручана, каб ён распаўсюджваў гэта на Беларусь", - дадаў беларускі лідар.
"Я шмат разоў гаварыў, што прарыў немагчымы без новай навукова-тэхналагічнай асновы - за кошт селекцыі, павышэння прадукцыйнасці, захавання тэхналогій як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Пэўная база ёсць, але сёння патрэбны больш важкі рэзультат. Для таго каб вы хаця б нармальна маглі жыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-