Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2024, 11:03

Лукашэнка ў Мікашэвічах прымае ўдзел у фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024"

5 кастрычніка, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка прымае ўдзел у фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024", якія праходзяць у горадзе Мікашэвічы Брэсцкай вобласці, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды работнікам прадпрыемстваў АПК, якія найбольш вызначыліся.

Як паведамлялася БЕЛТА, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці наведаў адну з найбольш перадавых гаспадарак рэгіёна - ААТ "Парахонскае". У час размовы з жыхарамі аграгарадка Парахонск ён заявіў, што хоча праехаць па ўсіх абласцях, каб падзякаваць сялянам. "Таму што вы малайцы. Я не памыліўся, калі гаварыў, што без селяніна, без вёскі няма краіны. І вы кожны год паказваеце, што вы сапраўдныя, моцныя людзі. Вы не падвялі", - падкрэсліў беларускі лідар.

На свяце "Дажынкі" ў Мікашэвічах гасцей чакаюць насычаная канцэртная праграма, кірмаш, розныя майстар-класы ад народных умельцаў, арганізавана работа дзіцячых пляцовак і атракцыёнаў. Вечарам чакаецца святочны феерверк.

У 2024 годзе вобласць атрымала агульны намалот, уключаючы рапс, больш як 1 млн 560 тыс. т. З кожнага гектара збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) у сярэднім сабрана па 38 ц збожжа.

За 30 гадоў вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Брэсцкай вобласці вырасла больш як у 2 разы, доля ў рэспубліканскім аб'ёме - 22,5 працэнта. Вытворчасць збожжа павялічана ў 1,8 раза, цукровых буракоў - у 2,9. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, удалося значна павысіць іх ураджайнасць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі