Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2024, 12:18

Лукашэнка: у Курскай вобласці на баку Украіны ваююць здраднікі з Беларусі і Расіі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Курскай вобласці на баку Украіны ваююць здраднікі з Беларусі і Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва Украіне дзейнічае расійскі добраахвотніцкі корпус, "уласаўцы", я іх называю, і беларускі добраахвотніцкі корпус, - сказаў Прэзідэнт. - Яны сядзяць пад Курскам. Гэта як у Хатыні. Украінцы знішчылі Хатынь у свой час. Вось так і гэтыя здраднікі, яны ўжо там на баку ўкраінцаў ваююць".

Ёсць ва Украіне яшчэ адно фарміраванне з беларускіх "збеглых" - полк імя Кастуся Каліноўскага. "Гэта жулікі такія дробныя, больш палітыкі. Яны не ваякі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І больш таго, як мы заўважылі апошнім часам, яны разбягаюцца, таму што ў атамана няма залатога запасу. "Калі так далей будзе, я таксама разбягуся" - як у "Вяселлі ў Малінаўцы" (фраза з фільма. - Заўвага БЕЛТА), яны пачалі разбягацца. Хто ў Польшчу, хто ў Чэхію. Там ужо фактычна імя толькі засталося ад гэтага палка".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі