16 лістапада, Клімавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці наведае абласное свята "Дажынкі", паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ўручыць узнагароды пераможцам уборачнай кампаніі.
Фестываль-кірмаш "Дажынкі" традыцыйна з'яўляецца галоўным сельскагаспадарчым святам у рэгіёне, дзе падводзяць вынікі ўборачнай і ўшаноўваюць перадавікоў. Добры настрой і святочную атмасферу будуць ствараць не толькі работнікі сферы культуры, але і прадстаўнікі гандлю: гасцям мерапрыемства будзе прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі. Агульная працягласць гандлёвых радоў складае амаль 600 метраў.
Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт да гэтага пабываў ужо на "Дажынках" у іншых рэгіёнах краіны. Свята прымалі Мікашэвічы (Брэсцкая вобласць), Карма (Гомельская), Валожын (Мінская), Масты (Гродзенская) і Полацк (Віцебская).

Аб сваіх планах пабываць у рэгіёнах Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мікашэвічах на першым у чарадзе рэгіянальных свят. "Каб нізка пакланяцца вам і падзякаваць вам, дарагія нашы працаўнікі вёскі. Вы - не проста харчовая бяспека. Вы - апора нашай краіны. Вы выратавалі гэту краіну і трымаеце яе ў самыя складаныя часы на сваіх плячах", - растлумачыў Прэзідэнт матывы свайго рашэння.-0-