Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2024, 15:34

Лукашэнка: у Еўропе яшчэ з'явяцца новыя дэ Голі, ёй патрэбны сапраўдныя лідары

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропе патрэбны сапраўдныя лідары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у час наведвання стадыёна "Трактар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем наконт сітуацыі ў Еўропе: ці здольны ЕС быць незалежным ад Злучаных Штатаў і развіваць адносіны з Расіяй?

"Можа. Калі там "трампы" з'явяцца, можа быць. А так там няма каму. Вы ж паглядзіце. Не хачу характарызаваць іх: гэта нядобра. Праўда, сёння амерыканцы пачалі ўжо аб Шольца ногі выціраць: што ён палітычна "лёгкай вагі" і іншае. Барані бог, я не хачу так гаварыць. Гэта сын свайго народа: што немцы заслужылі, каго выбралі, з тым няхай і працуюць. Няма людзей. Усе піярацца, а прыняць рашэнне і дзейнічаць - не. Але яны прыйдуць да гэтага. З'явяцца дэ Голі, з'явяцца, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - І Коль таксама з'явіцца (былы федэральны канцлер Германіі Гельмут Коль. - Заўвага БЕЛТА), Шырак быў - мужык сапраўдны, за народ. Цяпер такіх няма, усе дрыжаць".

"А чаго дрыжаць: танныя рэсурсы ў Расіі, тэхналогіі ў Германіі. А цяпер аўтапрам і авія - ужо ўсё развальваецца. Вось да чаго давялі Еўропу, замест таго, каб быць разам. Таму трэба прымаць рашэнні і рухацца ў гэтым напрамку. Еўропа для гэтага саспела. Еўропе патрэбны сапраўдныя лідары, якія будуць прымаць рашэнні і дзейнічаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, да гэтага гатова і Расія. "Навошта нам - беларусам, расіянам - сварыцца з імі? Перагарнулі старонку Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны: мільёны людзей загінулі. Трэба было рухацца наперад - не, пабеглі за амерыканцамі. А тыя думаюць, што адседзяцца там. Ды ўжо не адседзяцца. Таму складаная тут карціна такая, палітра сур'ёзная. Але ўсё рухаецца да гэтага. Проста трэба крыху цярпення, патрэбны час", - падагульніў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі