12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства пражываюць прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства працуюць, ствараюць сем'і, гадуюць дзяцей прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей. Тут усе яны становяцца нашымі, і нават маімі, як я часта гавару, - маімі рускімі, маімі ўкраінцамі, маімі палякамі. Так было, так ёсць і так будзе заўсёды", - заявіў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як шэсцьсот гадоў таму на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі яўрэі. Іх гналі і праследавалі ў розных кутках свету, тут яны атрымалі магчымасць свабодна і спакойна жыць.
"І аж да Вялікай Айчыннай вайны па колькасці ўступалі толькі карэннаму насельніцтву. Што гаварыць, беларуская зямля стала калыскай для трох прэзідэнтаў Дзяржавы Ізраіль: Залман Шазар, Хаім Вейцман, Шымон Перэс - памятаеце гэтыя прозвішчы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Адначасова з яўрэямі на беларускую зямлю прыйшлі татары. "Унікальны народ: храбры, справядлівы, ваяўнічы. Да нас ён прыйшоў з мірам - па запрашэнні мясцовых князёў, каб дапамагчы абараніць нашы землі. Перакаваўшы мячы на аралы, татары ўнеслі вялікі ўклад у развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. І сёння горад Іўе, адзін з цэнтраў іх кампактнага пражывання, па праву славіцца сваімі поспехамі ў эканамічнай і духоўнай сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, паспяхова ўладкоўваюць у Беларусі жыццё і прадстаўнікі азербайджанскага народа. Алімпійскімі і сусветнымі дасягненнямі краіну праслаўлялі барэц Камандар Маджыдаў, дзюдаіст Націк Багіраў і многія іншыя.
"Важнае месца займае армянская дыяспара. Дастаткова сказаць, што адным з першых кіраўнікоў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі быў армянін Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян). Шматнацыянальны Дагестан у Беларусі прадстаўлены 17 нацыянальнасцямі. Мы далі магчымасць пачаць новае, мірнае жыццё грамадзянам Афганістана, Палесціны, дзе доўгія гады не спыняліся ўзброенае процістаянне і кровапраліцце. Прыкладаў, калі людзі з усіх куткоў свету набываюць у нашай краіне другую Радзіму, не пералічыць", - заявіў беларускі лідар.-0-