14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў краіны з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Падатковая служба Беларусі выконвае важную функцыю - забяспечвае напаўненне бюджэту, пастаянна ўдасканальваючы механізмы сваёй працы, укараняючы самы перадавы вопыт і найноўшыя лічбавыя сэрвісы", - гаворыцца ў віншаванні.
Цяпер адзін з эканамічных прыярытэтаў Беларусі - змяненне прывычнай лагістыкі айчынных тавараў, пошук новых рынкаў і партнёраў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. У гэтых умовах неабходна падтрымліваць спрыяльнае асяроддзе для добрасумленных плацельшчыкаў і інвестараў, спалучаючы аптымальную падатковую нагрузку з разумным кантролем, адзначыў беларускі лідар.
"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце дэманстраваць кампетэнтнасць, сумленнасць і адказнасць на ўсіх узроўнях, а вашы канструктыўнасць і здольнасць працаваць на перспектыву стануць надзейнай гарантыяй вырашэння значных для Беларусі задач", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам падатковых органаў моцнага здароўя, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў.-0-