3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларусаў толькі адзін настаўнік - іх гісторыя, гісторыя пераможцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 ліпеня на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У высокіх кабінетах Вашынгтона падлічваюць выгады, прадаючы зброю і ўганяючы ў галечу ўкраінскі народ, рухаючыся да асноўнай мэты. Яна не мяняецца стагоддзямі. Але інфападставы ўдасканальваюцца, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - У пачатку мінулага стагоддзя славян абвінавацілі ў няўменні разумна распараджацца сваімі прыроднымі рэсурсамі і тэрыторыямі, якія чамусьці павінны належаць усёй сусветнай супольнасці. А цяпер у нас нібыта не тая дэмакратыя".
Тады, нагадаў Прэзідэнт, ролю "настаўніка" ўзяла на сябе гітлераўская Германія. "Сёння нас спрабуе "вучыць" увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі. Мы ведаем сапраўдныя мэты, ведаем, хто стаіць за кожнай правакацыяй на Дзяржаўнай граніцы Беларусі, за кожнай тэрарыстычнай пагрозай мірнаму насельніцтву. Ведаем, таму што працуем на апярэджанне. Мы як ніколі пільныя. Мы вывучылі ўсе ўрокі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. І ў нас толькі адзін настаўнік - наша гісторыя. Гісторыя пераможцаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму сёння па зямлі і па небе мы таксама пройдзем дарогай гонару за сапраўдных наследнікаў герояў Вялікай Айчыннай, тых, хто апранае ваенны мундзір у такі небяспечны час. Пройдзем у імя міру", - заявіў беларускі лідар.-0-