12 лістапада, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Баку на Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе віталі Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У глабальным форуме ўдзел прымуць дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні акрэсліць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна прыняць для вырашэння ўзнікаючых у гэтай сферы выклікаў.
Таксама на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.
Канферэнцыя ААН па пытаннях змянення клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць штогод з 1995 года і збірае краіны - удзельніцы Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Папярэдні саміт праходзіў у канцы мінулага года ў Дубаі (ААЭ) пры ўдзеле прадстаўнічых дэлегацый з больш як 150 краін.
Рамачная канвенцыя ААН аб змяненні клімату (РКЗК ААН) прынята на "Саміце Зямлі" ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) у 1992 годзе і ўступіла ў сілу ў 1994 годзе.
Беларусь падпісала канвенцыю 11 чэрвеня 1992 года, ратыфікавала 11 мая 2000 года і стала паўнапраўным бокам 9 жніўня 2000 года. Акрамя таго, наша краіна з'яўляецца ўдзельніцай Кіёцкага пратакола і Парыжскага пагаднення, прынятых у развіццё канвенцыі.
Мэта РКЗК ААН - не дапусціць небяспечнага антрапагеннага ўздзеяння на кліматычную сістэму планеты. На гэты момант канвенцыя ратыфікавана 197 дзяржавамі.
Канферэнцыя бакоў (СОР) - вышэйшы орган РКЗК ААН, які збіраецца ў фармаце сесій штогод па прынцыпе ратацыі ў краіне, што прадстаўляе адну з пяці рэгіянальных груп ААН, або ў штаб-кватэры сакратарыята ў горадзе Боне (Германія).
29-я Канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (СОР29) праходзіць 11-22 лістапада 2024 года ў Баку. Азербайджанскі бок у якасці старшыні СОР29 вылучыў 14 ініцыятыў, якія ахопліваюць такія тэмы, як сувязь паміж кліматычнай дзейнасцю і МУР, калідоры зялёнай энергіі, сховішчы зялёнай энергіі, гармонія для ўстойлівасці клімату, чысты вадарод, скарачэнне метану ў арганічных адходах, зялёная лічбавая дзейнасць і іншыя. Акрамя таго, у якасці адной з ініцыятыў прадугледжана стварэнне Фонду дзеянняў па кліматычным фінансаванні. Было заяўлена аб неабходнасці звярнуць увагу на праблемы малых астраўных дзяржаў, якія больш за ўсё церпяць ад негатыўных змяненняў клімату.-0-