23 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. У адносінах Беларусі і Венесуэлы трэба правесці рэвізію і дакладна вызначыцца, што трэба зрабіць разам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам на палях саміту БРІКС у Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што нядаўна па яго даручэнні Венесуэлу наведаў прэм'ер-міністр, "каб зрабіць першы крок да паглыблення адносін". "У тым ліку ажыццявіць рэвізію цяперашніх адносін, адкінуць тое, што ўжо не працуе, пакінуць тое, што нам трэба, і выпрацаваць новае, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта значыць, мы цяпер працуем над тым, каб выпрацаваць новую дарожную карту нашых адносін, план будучыні. Думаю, гэтым шляхам трэба ісці. Нам трэба дакладна вызначыцца, што мы ў гэтых умовах павінны зрабіць разам".
Нікалас Мадура выказаў абсалютную згоду з такім падыходам: "Мы гаворым аб прадаўжэнні дзейнасці і шляху, якога прытрымліваўся Уга Чавес. Гэта той жа шлях, якога прытрымліваўся Сімон Балівар (лацінаамерыканскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч, нацыянальны герой Венесуэлы. - Заўвага БЕЛТА). І ўсё гэта вядзе да новых поспехаў".-0-