24 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Без беспілотнікаў ні аб якой перамозе і ні аб якой вайне размовы быць не можа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі на Абуз-Лясноўскі ваенны палігон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнту далажылі і аб другім баку пытання - аб перспектывах развіцця радыёэлектроннай барацьбы пры процідзеянні беспілотнай авіяцыі.
Усяго больш за 30 вырабаў ваеннага прызначэння айчыннай вытворчасці былі прадстаўлены арганізацыямі, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама і прадпрыемствамі абароннага сектара эканомікі. Свае распрацоўкі прадэманстравалі 13 арганізацый зброевага ведамства і 6 кампаній абароннага сектара эканомікі. Асноўны акцэнт у ходзе паказу быў зроблены на айчынныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы.-0-
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сучасная вайна - гэта вайна беспілотнікаў. "Цяпер мы ўсе бачым, што без БПЛА няма вайны. Пачынаюць ужо беспілотнікамі ганяцца за салдатам", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэніроўкі і вучэнні з БПЛА павінны быць набліжаны да баявых умоў. "Усё павінна быць натуральным чынам, як у баі, і ніякай паказухі быць не павінна. Мне гэта не трэба", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі айчынныя распрацоўкі ў сферы беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку расказалі пра навінкі і дапрацоўкі ў ранейшых мадэлях. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў вытворчасці такіх сродкаў трэба максімальна арыентавацца на айчынныя камплектуючыя. "Трэба сваё. Трэба, каб было ўсё сваё", - падкрэсліў ён.
"Нам трэба вызначыцца, што мы ў першую чаргу павінны вырабіць і куды паставіць", - сказаў беларускі лідар.