Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 ліпеня 2024, 11:04

Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход аднаўленчых работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны, паведамляе БЕЛТА.

Учора і сёння фактычна да раніцы ў максімальна інтэнсіўным тэмпе пад кантролем кіраўніка дзяржавы праводзіліся ўсе неабходныя мерапрыемствы. Аб сітуацыі дэталёва ўвесь гэты час Прэзідэнту дакладвалі віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, старшыні Магілёўскага, Мінскага і найбольш падрабязна - Гомельскага аблвыканкамаў. Менавіта сітуацыі ў Гомельскай вобласці, якая больш за ўсіх пацярпела ад удару стыхіі, была нададзена асаблівая ўвага.

Прэзідэнтам былі дадзены неабходныя даручэнні па аператыўным устараненні наступстваў непагоды кіраўнікам шэрага міністэрстваў і ведамстваў, а таксама першаму віцэ-прэм'еру Мікалаю Снапкову і віцэ-прэм'ерам Анатолю Сіваку і Пятру Пархомчыку. Яны ў пастаянным рэжыме былі на сувязі з кіраўніком дзяржавы з дакладамі аб ходзе работ на месцах, выкананні даручэнняў.

Анатолю Сіваку кіраўніком дзяржавы было даручана да раніцы 16 ліпеня забяспечыць разбор завалаў, што ўтварыліся, аднавіць работу ўсёй інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва. Раніцай 16 ліпеня - аператыўна далажыць аб сітуацыі.

Як і было даручана, у мінулыя суткі брыгады энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі і іншых галін былі максімальна мабілізаваны і задзейнічаны ў поўным аб'ёме, і па стане на раніцу сённяшняга дня віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак далажыў Прэзідэнту аб завяршэнні асноўных работ. Выканана задача па запуску генерацыі (Мазырскай ЦЭЦ) і высакавольтных ліній, якія забяспечваюць раёны. Цяпер ідзе работа па падключэнні вытворчых і жылых аб'ектаў.

Аляксандрам Лукашэнкам таксама прынята рашэнне аб перадачы ўсяго пашкоджанага лесу ў распараджэнне кіраўнікоў аблвыканкамаў.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў гераічную працу тых, хто ўстараняў наступствы стыхіі, у тым ліку энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі, і прасіў перадаць удзячнасць усім, хто прымаў удзел у вельмі цяжкай рабоце па ўстараненні наступстваў стыхіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі