21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна ствараць умовы, каб беларусы часцей будавалі жыллё ў вёсках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 кастрычніка, заслухоўваючы даклад па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фарміравання транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае гадзінную даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба ўсё ж такі нашых беларусаў падштурхоўваць да таго, каб яны ў сёлах, неперспектыўных вёсках ці хутарах куплялі ўчасткі. Гэта ўсё ж такі амаль паўгектара ўчастак. А ёсць шмат участкаў, дзе ніколі людзі не жылі, але там можна пабудаваць жыллё. І багатых людзей дастаткова, небагатых, але якія жадаюць пабудаваць жыллё ў вёсцы, каб дзеці ў іх па траве маглі хадзіць басанож кожны год. Трэба падштурхоўваць іх да гэтага і ствараць адпаведныя ўмовы", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Гэтыя пытанні, дадаў ён, неабходна прадугледзець у новай дзяржаўнай праграме "Будаўніцтва жылля" на наступную пяцігодку.-0-