Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2025, 10:35

Лукашэнка: трэба мабілізоўваць і аб'ядноўваць людзей для добраўпарадкавання Мінска

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску трэба актыўна прыцягваць жыхароў да добраўпарадкавання сталіцы. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентаваў кіраўніцтва сталіцы ў час наведвання рэканструяванага комплексу "Лошыцкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, новым напрамкам стала работа з насельніцтвам па грамадзянскіх ініцыятывах, калі людзі ў тым ліку за свае грошы прапануюць добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. У гэтым годзе ўжо рэалізавана 14 такіх праектаў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта работа павінна быць уключана ў лік задач для кіраўнікоў раённых адміністрацый Мінска. "Трэба гэтым займацца. Мабілізоўваць, аб'ядноўваць, угаворваць, прасіць, прапаноўваць і патрабаваць ад людзей. Кожны павінен хоць невялікую капейку разам з дзяржавай (укласці ў добраўпарадкаванне. - Заўвага БЕЛТА), - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба гэтым займацца, таму што гэта для людзей".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі