Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 14:52

Лукашэнка: трэба больш актыўна развіваць звязку каледж - ВНУ

Андрэй Іванец і Аляксандр Лукашэнка
Андрэй Іванец і Аляксандр Лукашэнка
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі трэба больш актыўна развіваць звязку каледж - ВНУ і рухацца далей па гэтым шляху. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 жніўня на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба больш актыўна пашыраць звязку каледж - ВНУ. Ісці далей па гэтым шляху", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у каледжах краіны на добрым узроўні арганізавана практычная падрыхтоўка. "Я бачыў гэта сам, калі наведваў такія ўстановы адукацыі, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Вядома, дзе-нідзе яшчэ трэба ўмацоўваць матэрыяльную базу і закупляць сучасную тэхніку". Аднак замест таго, каб ствараць цэхі ў каледжах, неабходна весці навучэнцаў на вытворчасць, перакананы кіраўнік дзяржавы. "Калі хтосьці гэты працэс будзе тармазіць, далажыце", - даручыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць выпускаць больш спецыялістаў сярэдняга звяна і накіроўваць на навучанне ў ВНУ толькі тых, хто замацаваўся ў прафесіі. "У такіх людзей і практыка ўжо ёсць, і матывацыя адпаведная. Яны ўжо на зуб паспыталі гэту прафесію", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі