Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2024, 11:37

Лукашэнка сустрэнецца з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Цянам

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 22 жніўня сустрэчу з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, які наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску таксама пройдуць перагаворы высокага кітайскага госця з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам. У рамках візіту чакаецца падпісанне шэрага міжнародна-прававых дакументаў, якія замацоўваюць планы перспектыўнага партнёрства Беларусі і Кітая па ключавых напрамках супрацоўніцтва, уключаючы эканоміку і гандаль, прамысловую і тэхналагічную кааперацыю, навуку і адукацыю, медыцыну, лічбавае і "зялёнае" развіццё, рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Па выніках мінулага года двухбаковы тавараабарот дасягнуў $8,5 млрд (134,1 працэнта да ўзроўню 2022 года), экспарт тавараў і паслуг - $2,4 млрд (130,6 працэнта). Гандаль паслугамі за гэты ж перыяд склаўся ў аб'ёме больш за $800 млн з ростам больш як на палову да ўзроўню 2022 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі