2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце прыме ўдзел у мерапрыемстве "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця ўніверсітэта, пагутарыць са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці, адкажа на пытанні, якія іх цікавяць.
Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П.М.Машэрава створаны ў 1910 годзе. ВНУ ўключае 10 факультэтаў, 28 кафедраў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, ваенную кафедру, два каледжы, ліцэй, аспірантуру, навуковую бібліятэку.

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміцца з выстаўкай арганізацыі навуковай дзейнасці ВНУ Віцебскай вобласці.-0-