6 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Спрадвечныя беларускія традыцыі павінны стаць часткай сучаснай гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Галоўнае, што мы зрабілі, - адрадзілі традыцыі сваіх продкаў. Мы развіваем спрадвечную нацыянальную культуру. Пагадзіцеся: мала ведаць і помніць гэтыя традыцыі, яны павінны стаць часткай сучаснай гісторыі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Нашы дзеці павінны бачыць, як мы самі беражліва адносімся да таго, што стваралася стагоддзямі. Яны павінны ўспрыняць думку: усё, што зроблена сваімі рукамі, - плецены кошык, гліняны збан, вышываны ручнік - заўсёды прыгожа, заўсёды будзе актуальна і модна. А народная музыка - гэта песня славянскай душы. Гэта наша песня", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-